Прыгоды Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфэдэрата. Людміла Рублеўская
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Прыгоды Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфэдэрата - Людміла Рублеўская страница 8

СКАЧАТЬ дактароўны на спакуснай цаццы аказалася няпроста. Урэшце абцугі ўпалі проста доктару на нагу, ад чаго той засычэў, не раўнуючы, як змяюка на распаленай блясе.

      – Тата, далуй!

      На каленках у маці Сафійка сядзець не захацела, да ўласных лялек засталася халоднай, як каралева – да звольненых фрэйлін, таму Лёднік вываліў для свайго чарнавалосага шчасцейка на падлогу цэлую гару бясшкодных (здаецца) забавак, ад трубкі для праслухоўвання хворых да ватных шарыкаў. Пранціш паглядаў, як чароўнае дзіцяня у белай кашульцы з карункамі шчасліва перабірае медычныя прылады, і ледзь утрымліваўся ад смеху. Праўда, хутка яго ўвагу зноў паглынула размова, бо Баўтрамей пачаў распісваць Саламеі незвычайную карысць, якую прыносіць супраца з ягонай мосцю баронам ды смелым даследчыкам Альфонсам Бяскоўскім.

      – Вядома, як доктар, Альфонс мне саступае, затое ягоныя ідэі проста бліскучыя! Я б не наважыўся сам на такое… – вочы полацкага Фаўста фанатычна гарэлі. – Мы вывучаем мозг чалавека! Гэта… гэта цуд! Новы свет, неспазнаная стыхія, куды больш значная, чым усе бойкі свету! І ніякай магіі. Яшчэ Гіпакрат прапанаваў рабіць трэпанацыю чэрапа пры эпілепсіі альбо калі чалавек аслепне. Гален лекаваў пухліны мозга… Кельсус удалыя аперацыі рабіў, Галеніюс Пергамен, Берэнгарыа да Капры, – так і ўяўлялася, што Лёднік стаіць за кафедрай, апантана ўбіваючы мудрасць у галовы студыёзусаў, што і ёсць самай складанай аперацыяй на мозгу. – Чунь Лі, з якім мы ў Вільні сябравалі, расказваў пра кітайскага доктара Хуа То. Ён паўтары тысячы гадоў таму рабіў трэпанацыю і вынайшаў абязбольваючы сродак пад назвай ма фей сан. Бяда, што цяпер мы такому развучыліся, веды страчаныя, і пацыенты альбо паміраюць, альбо – паралюш. А ў барона і Альфонса незвычайна дакладныя звесткі пра структуру мозга – мне такіх ні разу атрымаць не ўдалося, і зусім дабрачынна мне іх перадалі! Трэба толькі зразумець, як на гэты орган уздзейнічаць – і хворыя, раней невылечныя, ацаляцца!

      – Не дай Гасподзь мне так ацаліцца, як вы некаторых ацаляеце, – скрозь зубы прагаварыў Вырвіч. Лёднік нечакана сумеўся, перахрысціўся, бляск у ягоных цёмных вачах прыгас.

      – На жаль, лекар – не Гасподзь… Здараюцца памылкі, няўдачы… Трэба працаваць, даследаваць…

      – Ці не тых небаракаў даследаваць, што знікаюць у бедных кварталах Ліёна, а потым іх знаходзяць з прабітымі чарапамі? – злосна прагаварыў Пранціш, і Саламея здрыганулася, з жахам падняўшы вочы на мужа. Але той шчыра абурыўся.

      – І ты туды ж, Вырвіч! Выпускнік Віленскай акадэміі! Як можна патураць забабонам цёмнага натоўпу! Гэта брудныя чуткі, якія распускаюць праціўнікі прагрэсу! – перавёў вочы на жонку, вусны яго пакрыўджана здрыгануліся. – Ты што, Залфейка? Ды я лепш сябе заб’ю, чым чалавека дзеля доследаў замучаю. Я раблю аперацыі – толькі калі сапраўды іначай не дапамагчы. Да таго ж чалавек – істота кволая і неасцярожная, небарак з прабітымі галовамі кожны дзень у бальніцу возяць, практыкі хапае. А так… Як і ўсе калегі, на пацуках эксперыментую… Нябожчыкаў ускрываю – на анатамічны СКАЧАТЬ