Название: Дагератып
Автор: Людміла Рублеўская
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Зарубежное фэнтези
isbn: 978-985-7165-11-7
isbn:
Ужо ў ложку, такім вялізным, быццам у ім павінны былі займацца каханнем Брунгільда ды Зігфрыд, Багуслава ўспомніла, што падалося ёй у тоне кульгавага графа такім знаёмым: агіда. Агіда і нянавісць, скіраваныя да сябе. Але з чаго б гэтаму эксцэнтрычнаму багацею сабой пагарджаць? “Проста ва ўсім бачу цені ўласных хімераў”, – сумна вырашыла Багута і правалілася ў сон, цёмны і непрыемны, як сутарэнне са смаўжамі.
Абуджэнне было не менш дзіўным, чым усё навокал, і гэткім жа спалошным: нібыта проста над вухам ударыў звон, завібрыравала паветра, як паверхня вады, закалацілася сэрца…
Вось жа і адвучыла сябе баяцца – а сэрца ўсё роўна не слухаецца, калоціцца, тузаецца, як жабяня ў гарачай вадзе.
Металёвы звон яшчэ раз запоўніў сабой прастору… Што за выбрыкі? Багута, блытаючыся ў рукавах і гузіках, апранулася. Учора, ушчэнт змучаная, пры цьмяным святле адзінай вылучанай ёй свечкі, яна не паспела асабліва разгледзецца. Цяпер позірк спрактыкавана слізгаў, ацэньваючы абстаноўку: калі што, з вакна выскачыць будзе цяжка, рамы тоўстыя, зачыненыя наглуха, мусіць, ужо невядома колькі гадоў. Акрамя ложка на драўляных слупах-калонах у пакоі толькі шафа, грунтоўная, як у купцоў, з упрыгожванняў – парцьеры з букецікамі незабудак на ружовым фоне ды забытая парцалянавая пастушка з баранчыкам на стабурку. Та-ак, ні табе ваўчыных галоваў, ні паганскіх стодаў… Падобна, у гэтым крыле месціліся пакоі для прыслугі, вось якаясь пакаёўка альбо кухарка і стварала свой маленькі свет з кветачкамі ды авечачкамі пасярод панскага вар’яцтва.
Зноў ударыў звон, ці гонг? З суседняга пакою ўжо выходзіў Ніхель, фацэтны, як заўсёды, а ў канцы нецікава пустога калідору з абцягнутымі блякла-юлёвай тканінай сценамі чуліся санлівыя галасы студэнтаў – тыя быццам сунуліся на нелюбімую лекцыю.
Варакса шэптам нагадаў злоснай, як сагнаная з кветкі пчала, Багуце быць цярплівай “добрай дзяўчынкай”.
Добрыя дзяўчынкі ляжаць з перабітымі пазванкамі ў траве, і ў іх косах смела поўзаюць мурашкі.
Гэта сапраўды аказаўся гонг! Загарэлы па-плебейску граф са здзеклівай усмешкай, падганяючы прыпозненых на сняданак гасцей, наастачу ўдарыў у вялізны бронзавы дыск, упрыгожаны іерогліфамі, і той загайдаўся, завыў, падвешаны на спецыяльнай раме, як бы яго катавалі. Мусіць, з якога Тыбету прывезена.
Але нічога сабе сталоўня… Здавалася, яны апынуліся ў іншым доме. Хаця што тут дзіўнага: слугі жывуць сабе, паны сабе, не разумеючы, высмейваючы адно аднаго…
А гэтае памяшканне, нягледзячы на даўжэзны стол, здавалася, выраблены з аднаго гіганцкага бервяна, хутчэй нагадвае майстэрню дужа багемнага скульптара. Калісьці Багуслава з Ніхелем хаваліся з тыдзень у такой у Піцеры, калі шпегі выйшлі на іх след. Там таксама ўзвышаліся захутаныя ў мятыя палотны таямнічыя фігуры, проста на падлозе грувасціліся стосы кніг і кучы незразумелых артэфактаў.
Праўда, артэфакты тут нейкія недарэчныя. Вунь патрэсканы хамут, які, мусіць, цягала звычайная мужыцкая СКАЧАТЬ