Название: Дагератып
Автор: Людміла Рублеўская
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Зарубежное фэнтези
isbn: 978-985-7165-11-7
isbn:
Не, абыдзецца без дурману… Больш за ўсё Багута цаніла волю. Нават Ніхель гэта разумеў – і быў асцярожлівы, як з прыручаным леапардам.
А яшчэ чамусьці чапляла, што ў вачах гасцей, нахабных шантажыстаў і магчымых даносчыкаў, гэтых спешчаных юнакоў, бачылася пагарда, быццам на дне кубка з салодкім віном – мёртвы вусень, які не дажыў да крылаў.
Багута страсянула каротка стрыжанымі валасамі – яна фарбавала іх басмай у чорны, як крыло гругана, колер, і пайшла пакаваць сакваяж. Маёнтак у пушчанскіх нетрах – самае месца для крывавых таямніцаў. Трэба прыхапіць яшчэ адзін пісталет – той, з інкрустацыяй з зялёнага перламутру.
Раздзел другі. Спадкаемца маёнтка Жухавічы
Жалезныя вароты, упрыгожаныя іржавымі ваўчынымі галовамі, рыпелі, як быццам упрошвалі не пускаць падазроных гасцей. Прыслужнік, смуглявы змрочны тып з перабітым носам, у белай кашулі і скураной камізэльцы, са звязанымі на патыліцы ў неахайны хвост валасамі, сам падобны да ваўка, прыслухвацца да скаргаў старога металу не збіраўся. Ён няспешна адчыніў па чарзе абедзве паловы варотаў і абыякава кіўнуў прыбылым, маўляў, праязджайце. І нават галавы ім услед не павярнуў.
Вядома, на што тут глядзець… Брычка, так заляпаная гразёю, быццам яе дасталі з балота, і гэтак жа ўгвэзаныя пасажыры – двое маладзёнаў, адзін у студэнцкім шынялі, другі ў кажушку і вышыванцы, і светлавокая паненка ў габардзінавым паліто і ваўнянай дарожнай спадніцы, на падоле якой можна ўжо было штосьці сеяць. Хіба што сівавалосы пан з акуратна падкручанымі вусамі, у акулярах і капелюшы з вялікімі брыламі выглядаў фацэтна, нягледзячы на тое, што па пояс таксама быў у гразі.
Што ж, усе калюгі пералічылі, усім вожыкам пра свой кепскі настрой смачнай лаянкай давялі, нягледзячы на прысутнасць дамы. Якая, папраўдзе, выказвалася ціха, скрозь зубы, але найбольш выразна. Восеньскія тутэйшыя дарогі нездарма лічыліся самымі горшымі гэтак жа, як лясы – самымі гонкімі. У мясцовых лясах спаконвеку займаліся “шмальцаваннем” – вырабам попелу. Лепшыя сосны ішлі на мачты, і лёс ім быў горда ўзвышацца над хвалямі далёкіх мораў. Нягеглыя ж дрэўцы мусілі стацца чорным бязважкім рэчывам, попелам, не для таго, каб антычныя прарочыцы пасыпалі ім галовы, а каб быць запакаваным у звычайныя бочкі і сплаўленым на віцінах на далёкія паўднёвыя рынкі, а потым угнаіць чужую глебу, на якой ніколі не вырасце карабельная сасна. Многія жыхары невялікага, але гордага горада N былі нашчадкамі тых шмальцароў, з перапэцканымі па-мурынску тварамі, з вялікімі шурпатымі далонямі, у якія назаўсёды ўелася смала, што не паспела стаць СКАЧАТЬ