Дагератып. Людміла Рублеўская
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дагератып - Людміла Рублеўская страница 15

Название: Дагератып

Автор: Людміла Рублеўская

Издательство: Электронная книгарня

Жанр: Зарубежное фэнтези

Серия:

isbn: 978-985-7165-11-7

isbn:

СКАЧАТЬ як спіна пракаветнай чарапахі, чарапіца на даху і навесе над ганкам, які абапіраўся на дзве нязграбныя калоны. Над уваходам мацаваўся высечаны з мармуру герб: падзеленае на дзве часткі поле шчыта, у левай частцы – рука ў рыцарскай пальчатцы трымае меч, у правай – прадказальна – ашчэраная ваўчыная пыса са смешна высалапленым языком, быццам геральдычны звер падрыхтаваўся лізаць цукровага пеўніка на палачцы.

      Змяшанае з апошнімі промнямі дня святло ліхтара, павешанага на жалезны крук злева ад дзвярэй, нагадвала, што вось-вось сцямнее. Другі такі ж ліхтар свяціўся на доўгай прыбудове злева ад дома – стайні былі разлічаныя на некалькі дзясяткаў коней. Але ў рудой траве і гразі малавата слядоў калёс і капытоў. Ніхто не спяшаўся і сустракаць прыезджых, якія разгублена тапталіся перад ганкам, дом здаваўся мёртвым, бы леташняя павута.

      Між тым наблізіўся кульгавы слуга, які ўпускаў прыхадняў у маёнтак. Пры больш пільным паглядзе ён нагадваў не лёкая, а ляснічага: абветраны смуглявы твар, якому ўмяціна злева на пераноссі дадае ваяўнічасці, хада і пастава чалавека, што часта вандруе пешкі і звык да небяспекі.

      – Коней можаце паставіць у стайню, там, дзе гарыць ліхтар, – уладна заявіў смуглявы, няўважна махнуўшы рукой. – Спадзяюся, паны справяцца з гэтым. Рэчы таксама давядзецца занесці ў дом самім, – цяпер у голасе гучала амаль непрыхаваная здзеклівасць. – Прыслугі, перапрашаю, няма.

      Міхал Калоцкі, як правадыр фатаграфічна-этнаграфічай экспедыцыі, ступіў наперад:

      – А ці ёсць пан Шымон Каганецкі? Ён сам запрасіў нас!

      Незвычайна светлыя на смуглявым твары шэрыя вочы раздражнёна збліснулі:

      – Запрашаў? Правільней сказаць, дазволіў прыехаць. І не магу прызнацца, што надта гэтаму рады.

      Вось табе маеш чорта ў буслянцы. Пан Варакса Ніхель ветліва пакланіўся, перахапіўшы ролю правадыра кампаніі ў Калоцкага:

      – Трэба разумець, маем гонар бачыць перад сабой графа Шымона Антонавіча Каганецкага?

      Гаспадар не зварухнуўся.

      – Не ведаю, у чым вы бачыце гонар, але так, я граф Шымон Каганецкі. Спадзяюся, наша знаёмства будзе максімальна неабцяжарваючым для абодвух бакоў і нядоўгім. Калі б вы, пан Калоцкі, – гаспадар беспамылкова кінуў востры позірк на археолага, – не спаслаліся на аўтарытэт вельмі паважанага мною прафесара Заменцкага, я б адмовіў адразу. Скажу шчыра – мне не да вас. І, спадзяюся, умову маю памятаеце: ніякіх кранальных размоваў пра мае намеры, святую навуку і цемрашальства. І нікуды не заходзіць без майго дазволу. Інакш выганю.

      Каганецкі сказаў гэта так, што не падлягала сумневу: як што ўпоперак – павыкідвае за браму з ваўчынымі пысамі адзін усіх, нават плячыстага Калоцкага. Праўда, пасміхнулася пра сябе Багута, гэты хамаваты графчык не падазрае, што гадзюкаў, такіх, як яна з Ніхелем, нельга чапаць нават за хвост. Пан Варакса зноў ветліва пакланіўся:

      – Разумею СКАЧАТЬ