Название: Мінск назаўжды (зборнік)
Автор: Коллектив авторов
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-7165-69-8
isbn:
Калі ўсе вывальваліся ў цьмяную і хмурную раніцу, палілі апошнюю, «шчаслівую» цыгарэту. Пара, якая падымалася ад разгарачаных целаў, у святле згасаючых ранішніх ліхтароў была падобная на расплаўлены бурштын.
Раніцай пешшу спускаліся ўніз па вуліцы, у бок Перамогі, адтуль раз’язджаліся па дамах на ранішніх трамваях.
У траўні бар зачыніўся. Ніхто не ведаў з-за чаго. Проста ў нейкі момант яго не стала. Дзверы зачыненыя.
Ці быў ён насамрэч? А можа, мы яго прыдумалі?
Успаміны падводзілі нас. Знікалі. Спярша яны гублялі выразнасць, быццам ты зняў акуляры – і ўсё стала размытым.
Потым дэталь за дэталлю знікалі зусім, сцёртыя пастаяннымі згадваннямі і «дакрананнямі».
Так рэч губляе завостраную выразнасць, калі да яе тысячы разоў датыкаешся і круціш у руках.
Адам Глобус
Асмалоўскія казкі
Піва, віно, гарэлка…
Калі тваё хлапчуковае дзяцінства прайшло ў двухпавярховым раёне мінскай Асмалоўкі, калі ты скончыў сярэднюю школу, адслужыў у войску і вярнуўся ў бацькоўскую кватэру, ніхто не здзівіцца твайму працаўладкаванню на піўзавод. Так тры таварышы Віця Грыб, Шура Шрот і Вадзік Перацяцька і апынуліся на заводзе, дзе сталі грузчыкамі. Грузілі, кралі, выпівалі. Грыб піў гарэлку, якую выменьваў у рабочых з завода «Крышталь». За два літры піва давалі паўлітроўку гарэлкі. Шрот піў віно. Рабочыя з вінзавода за літр піва выносілі паўлітровую бутэльку мацаванага віна. Перацяцька не займаўся абменамі, жлукціў крадзенае піва.
Самым слабым быў Віця Грыб. Ён хутка спіўся і ад гарэлкі памёр. Смерць таварыша так напалохала Шуру і Вадзіка, што яны дамовіліся кінуць піць. Каб спакусы выпіць было меней, мужчыны нават звольніліся з піўзавода і паўладкоўваліся грузчыкамі ў гастраном, які народ называе «Пад шпілем». Там сябры працавалі ажно да пенсіі. Яны расказвалі, што раз ці два на год да іх у краму заходзіў нябожчык Віця Грыб і прапаноўваў разам выпіць выменянай на «Крышталі» гарэлкі. Шура і Вадзік спужаліся толькі першы раз, а потым вельмі спакойна сустракалі прывід і тактоўна адмаўляліся ад яго прапаноў…
Даўно няма ў Асмалоўцы ні Шуры Шрота, ні Вадзіка Перацяцькі, а цень Віці Грыба ўсё яшчэ з’яўляецца на вузенькіх сцежках каля жаўтасценных двухпавярховых дамкоў і ўсё яшчэ прапаноўвае прахожым выпіць разам з ім бутэльку выменянай за піва гарэлкі.
Лес, папараць-кветка, золата
Жыла ў Асмалоўцы доўгі час бяздзетная пара – Яўген і Рыта Дзічкі. Гадоў дзесяць пражылі, пакуль не нарадзілася ў іх дачка. Назвалі Златай. Звычайная сям’я, звычайнае дзіцятка ў звычайным горадзе… Пра што далей казаць? Пра дзівоснае.
Кожны год на Купалле Рыта і Яўген ездзілі ў лес, каб у зарасніку папараці знайсці чароўную кветку. Той, хто трымае ў руцэ папараць-кветку, СКАЧАТЬ