Название: Мінск назаўжды (зборнік)
Автор: Коллектив авторов
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-7165-69-8
isbn:
Яўдахія, гандлярка, не магла даўмецца – чым выкліканая несправядлівасць новага старосты? Вось ужо дваццаць год яна прадае на Высокім рынку ля ратушы свае вырабы – печыва на мяду, што называецца «гарбункі».
Напачатку яно называлася дулямі – раскатаная змейка салодкага цеста завязвалася ў вузел, пасыпалася макам, і – у печку.
Але «Каму салодкія свежыя дулі?» – не надта прывабна гучала. А паколькі печанае смакаццё атрымлівалася гарбаценькім, выкручаным – дык і прыдумалася… Гарбункі!
І шкаляры езуіцкага калегіюму (які пры каралі Стасю перастаў быць езуіцкім), і пісарчукі з магістрата, і юрысты з палестры, і мешчукі з Траецкага, і кавалі з Татарскага прадмесця – усе любілі гарбункі Яўдахіі… А той што… Перажыла напады на горад і шведаў, і маскоўцаў, і сваіх жа ліцвінаў… Ледзь ацалела, калі шпіталь і школу пры царкве Святых Казьмы і Даміяна разганялі. Дзівілася на Міхала Валадковіча, сябра сардэчнага Пане Каханку, які ў столь менскага магістрата пуляў і казань ксяндза Аблачынскага сарваў, прывёўшы на пляц перад Святадухавым касцёлам цыганоў і мядзведзяў… Нават прывід таго пана Міхала, расстралянага за бясчынствы ў сутарэннях ратушы, бачыла – махаў ёй праз акно… Няма чаго Яўдахіі баяцца. Двух мужоў страціла, пяцёх дзетак пахавала, воспу перахварэла… Засталася, як палын пры дарозе. Вось і ратуюць гарбункі, духмяныя, з макам ды мёдам!
І ў царкву Святой Кацярыны прыносіла спадарыня Яўдахія сваё печыва, клала ў скрыні для жабракоў, накрытыя ільнянымі рушнікамі… А тое, што, зусім непагляднае, заставалася на дне яе кошыкаў, таксама знаходзіла спажыўца. Спадарыня Яўдахія, пакрэктваючы, спускалася па стромых берагах Свіслачы, і прыгаворваючы «Гыля-гыля-гыля!» сыпала мядовае крышыва ў ваду…
Незразумела, для чаго тут быў покліч да качак, але прыплывалі на пачастунак менскія цмокі – тлусценькія, чорныя, з тоўстай ільснянай лускою. І хапалі наперабой рэшткі тых гарбункоў, замілавана паглядаючы на спадарыню Яўдахію маленькімі залатымі вочкамі.
Як жа Менск – без мядовых гарбункоў з макам?
А вось жа – вымелі з пляцу булачніцу разам з прылаўкам, печывам і жальбамі…
Памалілася Яўдахія Святой Юстыніі і Святому Кіпрыяну, ды зноў паставіла цеста… Толькі не такое салодкае. Надта ж солана было ў горле ад слёз.
Але назаўтра на былое месца на Высокім рынку, утульнае такое, ля старога дуба, ёй нават стаць не далі. Пагнаў жаўнер у каршэнь.
Толькі ад юрысты аднаго, пакупніка заўсёднага, пачула Яўдахія спачувальнае:
– Не крычы больш «гарбункі». А то і ў казематы патрапіш.
Адгрымеў першы баль, на якім знаёміўся з мясцовай шляхтай новы староста. Ледзь удалося пану Юзафу адгаварыцца ад таго, каб таньчыць… А панове-браты ківаюць пудранымі парыкамі ды ўсмешкі топяць. Яшчэ б – уяўляюць, як гарбунок таньчыў бы… Люд паспаліты пацяшаў.
І СКАЧАТЬ