Название: Мінск назаўжды (зборнік)
Автор: Коллектив авторов
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-7165-69-8
isbn:
– Прынось свае гарункі мне кожную раніцу. Іх карысна есці ўсім. Каб не забываць…
Чаго не забываць – прыдворныя лізункі не зразумелі, але скемілі, што гарбатая гандлярка цяпер у фаворы. І абавязкова трэба набыць у яе гэтае печыва… Гарбункі? А, не, яно цяпер называецца «гарункі».
Не марцыпаны, але нічога, з’ямо, каб у адпаведнасці быць…
Вы думаеце, што спадарыня Яўдахія цяпер пабагацела, наняла рамеснікаў, пашырыла сваю справу на ўсё былое Вялікае Княства і выкупіла патэнт на шляхецтва?
Не кожны кусае кавалак большы за свой рот.
Гандлярка аддала залатыя на царкву і працягвала пячы па два кошыкі гарункоў штодзень, падкормліваючы жабракоў, шкаляроў і свіслацкіх цмокаў…
Не так шмат нам трэба для шчасця, спадарове, насамрэч – у двух кошыках змесціцца.
А высокае паходжанне – хіба ўратуе ад прысмаку слёз у кожным кавалку?
Памерла Яўдахія праз дзве зімы, застудзіўшыся на Высокім рынку, паміж дзвюма паводкамі і двума рокашамі месцічаў супраць уладаў.
Памёр і пан Юзаф Радзівіл, староста менскі.
Абоім гарбункам магілы выкапалі такія самыя, як і стройным людцам.
Смерці ўсё адно, якімі былі іхнія спіны.
Смерці ўсё адно, хто быў старостам, хто гандляркай.
Менская ратуша была зруйнаваная і адбудаваная. Даўно страчаны рэцэпт гарункоў…
Толькі палын, які расце на адхонах Свіслачы і туліцца пад сценамі там-сям захаваных манастырскіх муроў, мае ўсё той жа гаркавы смак, які не дасць нікому з тутэйшых забыцца, скуль ён насамрэч родам.
А свіслацкія цмокі сумна глядзяць уверх праз забруджаную ваду залатымі вачыма і просяць печыва.
Падыдзіце як-небудзь, паназірайце…
Аляксей Карпека
Мінск-Восеньскі
Мінская восень – гэта херас.
Даўкая, моцная, з водарам рудой лістоты, арэхаў, сухафруктаў і віна.
Гэта жоўтае-з-чырвоным, гэта мноства адценняў шэрага, ад графітавага і попельнага да амаль белага, гэта дождж і імжа, гэта дурная зялёная трава.
Гэта вычышчаныя дарожкі, аранжавыя людзі, што не даюць лістоце затрымацца на зямлі. Нібы яна апаганьвае горад.
Гэта паркі, што нясціпла агаляюцца перад зімой. Фарсяць голымі галінамі, адкідаючы апошняе лісце, і паўстаюць у поўнай галечы.
Гэта свінцовая рака, цяжкія галіны верб навісаюць над ёй, пліты ўздоўж берага, забытая пустая бутэлька з-пад віна.
Гэта маршчыністыя рукі. Шалікі, шапкі, паліто. Гарачыя і гарачыльныя.
Ляцяць чайкі з горада яны забіраюць мора з сабой, каб вярнуць яго вясной.
«П’яны як няясыць,
Падчас залевы
Я пішу лісты»
У Правансе ёсць мясцовы вінны напой, падобны на херас. Напой складаецца з белага віна, што настоена СКАЧАТЬ