Ноч цмока. Валеры Гапееў
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Ноч цмока - Валеры Гапееў страница 4

Название: Ноч цмока

Автор: Валеры Гапееў

Издательство: Электронная книгарня

Жанр: Современные детективы

Серия:

isbn: 978-985-7140-18-3

isbn:

СКАЧАТЬ слядоў… – ужо без здзіўлення і раздражнення канстатавала яна, калі вярнулася на месца. – Што скажа мой малады геній вышуку? – спытала без усмешкі.

      – Трэба… вынесці труп на мяжу… пасля фатаграфавання, – прапанаваў я. – Са слядамі потым разбяромся.

      – Ага, разбяромся, – пагадзілася Тамара, дастала цыгарэты. – Хлопчыкі, прымайцеся за справу… Першы раз пачынаю з нейкай чартаўні, – Тамара выдыхнула дым. – А якая крамяная дзеўка, га, Васіль? Чаму забіваюць прыгожых?

      Яна не чакала адказу, дый што я мог адказаць? Што не абавязкова прыгожых? Розных бачылі…

      2

      Нават калі вельмі доўга хадзіць па крузе, вынікам стане толькі вытаптаная сцежка.

      З адным аператыўнікам мы хадзілі вакол трупа па спіралі, усё пашыраючы кола, і ўважліва ўглядаліся сабе пад ногі. Роўная зямля з характэрнымі бароздкамі пасля баранавання. Ячмень яшчэ не падняўся высока, ды і пасеяны быў радкамі, у ім не магло хоць нешта схавацца ад нашых позіркаў. Нідзе не тое што следу, а нават намёку, што тут нехта хадзіў.

      За нашым кружляннем па полі з маўклівым дакорам назірала ад свайго хлява гаспадыня – бабулька сталага веку, апранутая ў чорную сукню. Стаяла, крыху прыгнуўшыся наперад, абапіраючыся на таўставаты кіёк. Было сорамна: топчам усходы. Мабыць жа, учора бабулька нямала пабегала, каб знайсці гаспадара з конікам, нямала ўлагоджвала, каб выскарадзіў чыста зелле, а ячмень каб не пацярпеў. І вядома ж, ставіла бутэльку на стол, смажыла яечню, кроіла тоўстымі кавалкамі магазінную каўбасу, якую так і не навучылася рэзаць па-гарадскому – тонкімі акуратнымі скрылікамі. Ды і навошта вучыцца, калі кавалак павінен быць на кавалак падобным, каб было што ў рот пакласці рабочаму мужчыну. А мы вось цяпер топчамся, ходзім па яе полі, як па сваім двары…

      – Ну як? – узняла на мяне вочы Тамара, калі падышоў да яе пасля таго, як наша спіраль дайшла да ўтравелага ўзмежжа.

      – Д’ябальшчына нейкая, – шчыра прызнаўся я ў сваёй няздольнасці хоць нешта патлумачыць. – Слядоў аніякіх. Нішто не паказвае на тое, што сляды, калі яны былі, нехта пасля заграбаў. З бараной ганяліся ад краю туды і назад па другім баку… Малюнак пасля зубцоў паўсюдна роўны, нідзе нічым не перапынены. Труп з’явіўся на ўжо пабаранаваным полі, – сказаў, каб нешта яшчэ сказаць, бо мне і самому падалася дурной думка пра тое, быццам нехта ўчыніў злачынства, пакінуў труп на полі, а сам стаў тое поле спакойна баранаваць.

      – Будзем лічыць: з неба ўпала, – спакойна рэзюмавала Тамара, дастала цыгарэты. – А голая таму, што якраз на мятле ляцела, як тая… як яе, Маргарыта, так?

      Я цішком глянуў на Тамару – жартуе яна ці што? Як яе разумець?

      – Тады мятлу знайсці трэба.

      – Халера з ёй, кажу, – загадна прамовіла Тамара і пільна паглядзела на мяне. – Не тлумі галаву тым, што не можаш патлумачыць адразу, тым больш, ніякай карысці з таго тлумачэння не будзе…

      – Чаму не будзе? – заўпарціўся я.

      – Таму… Відавочна: смерць СКАЧАТЬ