Ноч цмока. Валеры Гапееў
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Ноч цмока - Валеры Гапееў страница 3

Название: Ноч цмока

Автор: Валеры Гапееў

Издательство: Электронная книгарня

Жанр: Современные детективы

Серия:

isbn: 978-985-7140-18-3

isbn:

СКАЧАТЬ і ў роце страшна… Бяры!

      Мы выпілі, Тамара пасунула мне попельніцу.

      – Ты справу па трупеню-тапельцу закончыў? Тое, што яна пачала размову са справы, падказала: патэлефанавала яна не толькі з жадання пахмяліцца разам.

      – Закончыў, – кіўнуў у адказ. – Заключэнне паправіць крыху…

      – Паправіш… – Тамара паказала позіркам на бутэльку: – Давай яшчэ па адной… і больш не будзем. Выклікала кіроўцу, паедзем зараз…

      – Трупень?

      – Ён самы… Ты так і жывеш без дзеўкі? – неспадзявана спыталася Тамара.

      – Ды неяк часу на іх няма, – адмахнуўся я.

      – Ну, вось і пазаймаешся, – без усмешкі пажартавала Тамара. – Каб не забыўся, як баба выглядае… Вясковую маладзіцу, 27 гадоў, знайшлі голай на ячменным полі. Як табе?

      – Ого! – здзівіўся я. – Цікава… А дзе такія жарсці?

      – Ляўдок… Ведаеш?

      – Не давялося пакуль пабыць…

      – Дваццаць кіламетраў па трасе, крыху ўбок. Была вёска сярод лесу, засталося некалькі хат жывых… Але ж гадоў восем таму нехта першы аблюбаваў сабе хатку пад дачу. Ну і панеслася. Хоць ніяк не зразумею, дзе там цікавае: лес ды поле. Рачулка – вераб’ю па калена. Але факт: сёння там невялікі дачны пасёлак; праўда, дамкі сціплыя… Збіраюцца, адпачываюць, памідоры-трускалкі…

      Завібраваў тэлефон на стале, Тамара зірнула, ціснула кнопку і коратка адказала: «Чакай».

      Сама наліла яшчэ па колькі ў чаркі.

      – Кіроўца прыехаў… Ты скажы, як мы на ўмоўнасцях пападаемся… От кажуць: трэба тры выпіць. І спыняцца на дзвюх ужо і няправільна, супраць нечага ідзеш… Давай, і чайнік уключы. Кавы пап’ём. Аператыўнікі выехалі паўгадзіны таму… Зараз, адзванюся ім…

      Праз паўгадзіны мы ўязджалі роўнай лясной дарогай у вёсачку Ляўдок. Нас сустрэў ля першай хаты ўчастковы, мужчына гадоў сарака, з вялікім пукатым жыватом, мажны, амаль лысы. Фуражку ён трымаў у руцэ, не стаў яе надзяваць, калі мы прыпыніліся. Лысіна ягоная была ў дробных кропельках, хоць дажджу не было, роўнае шэрае неба ўзнялося вышэй.

      – Добрай раніцы, Тамара Сяргееўна, – павітаўся ён.

      – Здароў, Тумар, – адказала пракурор. – Добрыя ты нам раніцы падганяеш… Гэта мой следчы…

      – Ведаем, ведаем, – участковы моцна паціснуў мне руку, і яго далонь, насуперак майму прадчуванню, была сухой і шурпатай.

      – Далёка яшчэ? – пацікавілася Тамара.

      – Тут пешкі трэба, метраў пяцьсот, Тамара Сяргееўна, – завінаваціўся ўчастковы, быццам ён адказваў за тое, дзе цяпер знаходзіцца труп.

      – Аператыўнікі там?

      – Там… Чакаюць…

      – Чаго чакаць? – у спіну ўчастковаму, які павярнуў на сцяжынку ўздоўж агарода, строга спытала Тамара. – Мамку?

      – Ды там… там пабачыце, Тамара Сяргееўна, – незразумела адказаў участковы, СКАЧАТЬ