Ноч цмока. Валеры Гапееў
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Ноч цмока - Валеры Гапееў страница 8

Название: Ноч цмока

Автор: Валеры Гапееў

Издательство: Электронная книгарня

Жанр: Современные детективы

Серия:

isbn: 978-985-7140-18-3

isbn:

СКАЧАТЬ плане. Яна – дастаткова разумная маладая жанчына.

      – Была, – паправіў нехаця галоўурач.

      – Так, была, – нечакана ціха пагадзілася загадчыца аддзялення і зірнула на мяне: – У Насці Грыцук не было ворагаў, я дакладна ведаю. Сяброў блізкіх не было таксама, але і ворагаў, хто б пайшоў на смертазабойства, не было. А што яе знайшлі, як тут кажуць, цалкам аголенай на полі – тое ўвогуле з вобласці ірэальнага.

      – На жаль, рэальнасць, – паправіў я доктарку. – Мне трэба будзе паразмаўляць з кожным работнікам вашага аддзялення. Няўжо ў вашай санітаркі не было хоць якой сяброўкі, якой бы яна больш-менш давярала, з кім дзялілася сваім набалелым?

      – Яе сяброўкі – у інтэрнэце, – упэўнена адказала Святлана Мікалаеўна. – Некалькі разоў я бачыла, як яна там бавіла час, карыстаючыся сваім тэлефонам. Звярнула ўвагу: у яе быў самы сучасны тэлефон. Яна мне пра тое сама казала, калі я пацікавілася. Шукайце там яе сяброў…

      Мабыць, сакратаркі не было на месцы, бо дзверы асцярожна прыадчыніліся, галоўурач зірнуў на іх і тут жа запрасіў:

      – Заходзьце, Раіса Ананьеўна…

      Загадчыца гінекалагічнага аддзялення, невысокая жанчына перадпенсійнага веку, зайшла і разгублена агледзела прысутных, затрымаўшы позірк на мне.

      – Следчы пракуратуры, – патлумачыў ёй галоўурач.

      – Ятады скажу, усё адно яму даложаць, – нібыта сама сабе прамовіла жанчына, быццам набіралася смеласці, бо разумела: выдае прафесійную тайну. Аднак у навіне, якую прынесла ўрач, было нешта вельмі істотнае для яе самой, для кіраўніцтва і калектыву бальніцы, што здавалася больш важкім, чым правілы невыдавання.

      Яна не стала сядаць і пасля кароткай паўзы прамовіла:

      – Мяне выклікалі… Анатаміравалі нашу санітарачку. Дык вось… Насця Грыцук нарадзіла сама больш за трое-чацвёра сутак да сённяшняга дня. Маса маткі больш за 600 грамаў, невялікія разрывы яшчэ не зацягнуліся…

      Яна абвяла позіркам усіх прысутных у кабінеце, і ў ім чыталіся выразныя асуджэнне і абвінавачанне.

      Войкнула, не ўтрымаўшыся, старшая медсястра. Галоўурач нечакана густа пачырванеў, устаў і ціха спытаў, і было бачна, што спакойныя словы даюцца яму з цяжкасцю:

      – Святлана Мікалаеўна, як так магло здарыцца? Я падпісваў паўтара месяцы таму яе заяву на два тыдні адпачынку без утрымання – у яе вельмі слабы бацька, так Насця патлумачыла ў заяве. А пасля ў яе быў планавы адпачынак. Цяжарнасць… Яна павінна б была стаяць на ўліку ды і… Як не заўважылі?

      Я назіраў за тварам загадчыцы аддзялення, на якім акрамя ўвагі да субяседніка нічога не адбілася. Яна адказала спакойна і ўпэўнена:

      – Віктар Паўлавіч, калі жанчына пажадае, ёй няцяжка схаваць сваю цяжарнасць ад непатрэбных вачэй. Тым больш такой жанчыне, як наша Насця. У яе буйныя формы цела, пэўнае павелічэнне аб’ёму жывата лёгка прыкрыць адзеннем. Яна насіла касцюм, які даваў практычна поўную гарантыю трымаць цяжарнасць у таямніцы. Да пэўных тэрмінаў, зразумела, хоць СКАЧАТЬ