Название: Ноч цмока
Автор: Валеры Гапееў
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современные детективы
isbn: 978-985-7140-18-3
isbn:
У расчыненых дзвярах з’явілася мажная жанчына гадоў сарака ў белай шырокай куртцы і такіх жа белых шырокіх штанах, і я не мог для сябе не адзначыць тое, як галоўурач прыўзняўся, жэстам паказаў жанчыне на крэсла ля стала:
– Праходзьце, Ганна Антонаўна. Гэта, – ён павярнуўся да мяне, – следчы пракуратуры. Ганна Антонаўна – старшая медсястра хірургічнага аддзялення. Прычыніце дзверы, калі ласка.
Я прыўстаў таксама, і, унутрана задаволены сваім выхаваннем, злёгку нахіліў галаву, вітаючы жанчыну.
– Ганна Антонаўна, вы, думаю, здагадваецеся, з якой прычыны ў нас такія… госці і чаму я вас паклікаў. Мне вас пакінуць сам-насам? – зірнуў на мяне Віктар Паўлавіч.
– Не, дзякуй, не трэба. Тут не допыт, хачу папярэдне пагутарыць. Праўда, фармальнасці нейкія трэба выканаць, таму прашу вас, – звярнуўся я да жанчыны, – ваша прозвішча, дзе жывяце, пасада…
Ведаю, наколькі такі вось момант напружвае і часам нервуе чалавека – калі ты пачынаеш уносіць у ліст апытання біяграфічныя даныя. Мне і самому не падабаецца, але трэба…
– Ганна Антонаўна, Віктар Паўлавіч коратка, але дастаткова змястоўна выказаўся наконт Насці Грыцук. Што вы можаце сказаць пра яе як работніка, як чалавека?
– Ды добрая работніца… была, – уздыхнула з усхліпам зусім па-бабску медсястра. – Ніяк не верыцца… Адказная. Ніколі не трэба было падганяць. Зноў жа, як да хворых, дык не заўважалася, каб адным увага, а другім абы зрабіць. Для яе ўсе роўныя былі – ці малады хлопец з грыжай, ці стары дзед з гемароем. Дужая, сама амаль заўсёды спраўлялася, калі пад цяжкім кім прасціны памяняць ці самога памыць. Не, не магу нічога дрэннага згадаць.
– А які яна была чалавек? Як у калектыве?
– Ну што… звычайна… Не канфліктавала. Ну… папраўдзе, яна ні з кім асабліва не сябравала. Убаку ад усіх, хоць калі які стол агульны на свята, дык не цуралася. Трошкі дзікаватая як быццам. Але не сквапная. Не гаваркая, але ж і не маўчун які, бяседу падтрымае. Такая вось… ціхая, спакойная. Можа, занадта спакойная. Надта не пасмяецца, але і раздражнёнай яе не бачылі.
Усё больш у сабе хавала, відаць, былі ў яе нейкія іншыя цікавасці. Сярод санітарак толькі яна ў такім узросце, астатнія – амаль пенсіянеры. Ну, а з медсёстрамі… У нас, ведаеце, ёсць трошкі такое… ведаеце, прафесійнае. Калі медсёстры больш між сабой, малодшы персанал – між сабой…
– Зразумела, дзякуй… А як жанчына? Яна не была замужам. А жанчына ж статная, на твар – прыгожая. Характар, як вы кажаце, роўны, спакойны. Чаму яна не была замужам? У яе быў мужчына, не ведаеце? Прыходзіў да яе хто?
– Ой, тут і не ведаю, як казаць, – замарудзіла з адказам медсястра.
– Кажыце, СКАЧАТЬ