Ноч цмока. Валеры Гапееў
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Ноч цмока - Валеры Гапееў страница 5

Название: Ноч цмока

Автор: Валеры Гапееў

Издательство: Электронная книгарня

Жанр: Современные детективы

Серия:

isbn: 978-985-7140-18-3

isbn:

СКАЧАТЬ вочы, сціснутыя вусны. Далібог, так паміраюць у сне, без болю і тугі.

      – Вось дык маеш… – прысвіснуў старшы з аператыўнікаў. – Тамара Сяргееўна, рана скразная. Уваход з правага боку, а выхад – вось, – аператыўнік пацягнуў труп за руку і павярнуў цела на правы бок.

      Другая невялікая рана была амаль без слядоў крыві, але дастаткова выразнай, каб казаць пра тое, што яна звязана з ранай на правым баку.

      – І што такое можа быць? – Тамара амаль не выказала свайго здзіўлення, памацала рану пальцам. – Не надта вострае, атрымліваецца, скуру быццам парвала, а не разрэзала…

      – Ды вось першае ў галаву прыйшло, – шомпал, – адказаў аператыўнік.

      – Тады хутчэй нейкі самаробны шампур. Насадзілі яе, як кавалак мяса, – не згадзілася Тамара. – Уваходная адтуліна велікаватая для шомпала. Дакладна эксперт скажа. Прыкрыйце чым яе… – нечакана папрасіла Тамара. – Занадта яна… жывая.

      Пракурор павярнулася да мяне з працягнутымі рукамі, я дастаў з кішэні пачак вільготных сурвэтак і выцягнуў дзве – сабе і ёй.

      Калі труп загрузілі ў машыну аператыўнікаў, Тамара прысела на вялікі шэры камень, які відавочна выцягнулі на ўзмежжа з поля, і коратка прапанавала:

      – Выказваемся.

      – Маем труп голай бабы, няйначай ведзьмы, – скрывіўся ў спробе ўсміхнуцца адзін з аператыўнікаў.

      – Ну, яна не ведзьма, – нечакана ўмяшаўся ўчастковы Тумар. Ён працёр сваю вільготную лысіну, але фуражку чамусьці так і не надзяваў. – Ва ўсякім разе, людзі нічога такога не казалі пра яе. А вось бацька – так.

      – Што – так? – папрасіла ўдакладніць Тамара.

      – Бацька яе – у мінулым вядомы вядзьмак, лячыў людзей, а больш – скаціну. Дзяцей ад спалоху адшэптваў. Казалі, мог і зелле для жанчын прыгатаваць, каб мужыка ўтрымаць ля сябе, – нехаця распавёў Тумар. – Ды не глядзіце на мяне так! Вядзьмак – ён і ў нас вядзьмак, і ў Афрыцы. Сам у яго гадоў колькі таму з жыватом быў. Так хапіла было жывот – нічога рады даць не магло, і дактары рукамі развялі.

      – І чым лячыў? Шаптаў можа? – пакпіў нехта. Тумар зірнуў на аператыўніка, які задаў пытанне, сарваў травінку і стаў, кусаючы яе, расказваць з лёгкай крыўдай, бы дзіця, якому не вераць:

      – Як чалавек здаровы – ён з усяго смяяцца можа. А як прыцісне, калі стане не да смеху – пабяжыш, папаўзеш хоць да ведзьмака, хоць да чорта лысага. Кажу праўду: так скруціла было – ні халеры не дапамагала. На хуткай прыехалі, праверылі: апендыцыту – няма, тэмпературы – няма, панос не ганяе. Ляжы, цярпі, будзем назіраць незразумелую клінічную карціну! Ага, уляжыш… Мяне сваяк у машыну закінуў – і паехалі. Зміцер… ну, вядзьмак, бацька вось забітай, мне адвару нейкага даў папіць, бы з грушак. А пасля на печ загнаў. І кажа: злазь, галавой і рукамі наперад.

      – Як? Спаўзаў?

      – Ну так, спаўзаў. З печы – на палок, з палка – на падлогу, тады ўжо ўстаў…

      – І як? – першы раз за ранне ўсміхнулася СКАЧАТЬ