Название: Ноч цмока
Автор: Валеры Гапееў
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современные детективы
isbn: 978-985-7140-18-3
isbn:
– Чаму нечакана? – перапыніла мяне Тамара. – Для каго нечакана?
– Нечакана з пункту гледжання здаровай логікі, – спакойна адрэагаваў я. – Маладая жанчына без фізічных заган ідзе працаваць туды, дзе ад безвыходнасці знаходзяць сабе месца жанчыны, не здольныя больш ні на якую працу. У райцэнтры поўна сёння самых розных магазінаў і шапікаў, дзе такая, як Насця Грыцук, магла знайсці месца. Далей…
– Твая здаровая логіка мае сэнс у межах такіх жа здаровых абставінаў. Але мы, па сутнасці, а правільней, згодна з нашай агульнай логікай, маем справу не са здаровай жанчынай, забыўся? – нечакана жорстка перабіла мяне Тамара і, нібы перапрашаючы за сваю рэзкасць, закончыла ціха: – Насця Грыцук была лесбіянка. У нашых умовах ёй нічога не заставалася.
– Не разумею, – шчыра разгубіўся я. – А яе арыентацыя тут якую ролю адыграла?
– Ой, Васіль, Васіль, – са скрухай прамовіла Тамара. – Табе, як дзіцю, расказваць пра адносіны ў нашым грамадстве да асобаў з нетрадыцыйнай арыентацыяй? Ды яшчэ ў нашым горадзе, дзе калонія на пяць тысяч зэкаў і кожны школьнік ведае значэнне слова «апушчаны»… Ты паглядзі на яе характарыстыку. Яна паўсюль заставалася адна. Значыць, ведала пра сваю схільнасць змалку. Мяркую, гэта той самы выпадак, калі ў жаночым целе жыў праўдзівы мужчына. Вунь як участковы яе апісаў – мужык мужыком яна была ў сваёй хаце. Такое не схаваеш. Партнёра яна сабе відавочна знайсці тут не магла, а хутчэй, баялася пагалоскі. Працаваць санітаркай – значыць, мець магчымасць кантакту з жывым целам. Мужчынскім і жаночым, маладым і ва ўзросце… Яна такім чынам задавальняла свае патрэбы, наколькі магла.
– І вы лічыце, дзеля гэтага яна пайшла на такую работу?
Пракурор узняла на мяне вочы, у якіх нечакана для сябе я пабачыў самы сапраўдны сум.
– Ты вось, я ведаю, з суседкай-развядзёнкай зрэдку спіш. Не пужайся, справа твая, безумоўна, але такое не схаваеш… у нашым горадзе. А колькі ты без жанчыны змог бы абыходзіцца? А бабы, думаеш, з іншага цеста зроблены? Дык жа з рабра мужчыны. І хочуць таго ж і гэтак жа. Ты, у выпадку чаго, ды і я, і яшчэ тысячы такіх, як мы, – пацерпім, бо ведаем: свайго дачакаемся. Нам – не праблематычна, для нас няма нічога заганнага ў тым, каб скарыстаць адзін аднаго і за грошы. А для іх? Што такім насцям рабіць? А потым… ёй менавіта там, у бальніцы, пры доглядзе хворых і можна было знайсці тую жанчыну, цела якой адгукнулася б на яе рукі. Ды і такія людзі, вымушаныя хавацца ад усіх, адчуваюць сабе падобных. Там жа, акрамя ўсяго, вялікі жаночы калектыў. Думаеш, мала ў нас такіх, з нетрадыцыйнай, як кажуць, арыентацыяй? Ды хапае… Так, перапыніла я цябе, але затое не будзем вяртацца. Упэўнена: Насця Грыцук пайшла працаваць у бальніцу толькі дзеля сваёй схільнасці. Ты супраць? Ёсць думкі?
– Не супраць, – уздыхнуў я. – Мушу прызнацца, маеце рацыю. Не падумаў як след…
– Проста СКАЧАТЬ