Ноч цмока. Валеры Гапееў
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Ноч цмока - Валеры Гапееў страница 9

Название: Ноч цмока

Автор: Валеры Гапееў

Издательство: Электронная книгарня

Жанр: Современные детективы

Серия:

isbn: 978-985-7140-18-3

isbn:

СКАЧАТЬ але парнік з памідорамі быў заўсёдным на яе ўчастку. У пракуратуры пасля чэрвеня аж да позняй восені мы частаваліся памідорамі з таго парніка. Іншым разам Тамара брала ў былога мужа іх некалішні агульны аўтамабіль, а яму давала ключы ад дачы – на выхадныя ці ў які іншы дзень. І пры праверках выканання працоўнага заканадаўства яго ПМК не ставілася Тамарай пад асабліва жорсткі кантроль. Карацей, як кажуць у такіх выпадках, разведзеныя муж і жонка засталіся сябрамі. Праўда ці не, але гуляла пагалоска, што адну ўмову Тамара паставіла надзвычай жорстка: муж перад разводам мусіў знішчыць усё з асабістых рэчаў, якія мелі дачыненне да іх сямейнага жыцця. Пачынаючы ад падараванай ручкі з сапраўдным залатым пяром і заканчваючы ношанымі шкарпэткамі і бялізнай. А вось ці захавала сама Тамара што-колечы са свайго мінулага замужняга жыцця, тое нікому не вядома. Як заставалася тайнай і яе асабістае жыццё пасля разводу: ніхто не бачыў пракурора ў кампаніі якога мужчыны ці ў горадзе, ці за горадам. Ну, калі не лічыць сустрэч па пракурорскіх справах.

      Як мне расказвалі, Тамара практычна ніяк не змянілася, калі засталася адна ў кватэры. Такая ж, як і была: дзе трэба – стрыманая, дзе можна – дазваляла сабе разняволіцца. І адносіны да мужчынаў у пракуратуры не змяніліся. Толькі адно было новым: Тамара пачала курыць. І за апошнія гады, як сцвярджала наша сакратарка, звычка адбілася на Тамарыным твары: скура стала тонкай і дарэшты страціла сваю ружовасць, яшчэ больш завастрыліся скулы, нос і падбародак.

      Уся сухаватая, з тонкімі кісцямі рук, са схуднелым тварам Тамара нагадвала драпежную птушку. І цяпер я міжволі ўзгадаў гэтае параўнанне: Тамара схіліла галаву над заключэннем медэксперта, і здавалася, яна не чытаць яго ўзяла, а вышукваць штосьці карыснае, ядомае, прыдатнае…

      Яна раз-пораз брала цыгарэту, зацягвалася, потым доўга дробным пастукваннем пальца па цыгарэце страсала попел – і ўсё чытала. Не, не чытала, я быў упэўнены: разважала. Нарэшце акуратна, бы шкляныя, паклала лісты заключэння медэксперта падалей ад сябе, наколькі хапала яе рукі. Як я і падумаў, дастала пляшку з рэшткамі каньяку і чаркі. Разліла ўвесь напой, зірнула ў акно, быццам там мог быць вывешаны дазвол на піццё. Міжволі я таксама зірнуў – за акном выразна пашарэла, здавалася, вось-вось пойдзе дождж, але гэта было падманам, да якога немажліва было прывыкнуць.

      – І што думаеш? – Тамара ўзяла чарку, не прапаноўваючы мне зрабіць тое ж: не маленькі, колькі мяне трэба запрашаць.

      Я пацягнуўся за сваёй доляй, пакруціў кілішак у руках, каторы раз разглядваючы няроўны ніцяны ўзор:

      – Мяне напружвае толькі адзін момант – чым яе забілі.

      Тамара ўважліва глянула на мяне, быццам хацела ўпэўніцца, ці кажу я сур’ёзна, і працытавала на памяць радкі з заключэння:

      – Уваходная адтуліна раны дазваляе зрабіць вывад, што прадметам яе нанясення стаў металічны, злёгку загнуты па дузе стрыжань круглай ці авальнай у разрэзе формы, каля двух сантыметраў СКАЧАТЬ