Інтэрвенцыя «Адраджэнне». Некоторые особенности противоборства власти и оппозиции в Беларуси. Anatol Starkou
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Інтэрвенцыя «Адраджэнне». Некоторые особенности противоборства власти и оппозиции в Беларуси - Anatol Starkou страница 22

СКАЧАТЬ У склад першай беларускай рэдакцыі ўвайшлі: Вінцэнт Жук-Грышкевіч (кіраўнік), Пётра Сыч (намеснік), Янка Ліманоўскі, Сымон Кабыш (Кандыбовіч), Лявон Карась. Напачатку гэта былі 15-хвілінныя перадачы 24 разы на суткі. З 19 сакавіка 1956 года праграмы былі прадоўжаныя да 20 хвілін і перасылаюцца цяпер 18 разоў на суткі. Кажная беларуская радыёвая перадача пачыналася словамі: „Тут Радыё „Вызваленне“. Вы слухаеце голас сваіх суродзічаў-Беларусаў з вольнага свету… Наш голас ёсць вашым голасам, бо мы з’яўляемся часткай вас, часткай усіх Беларусаў“. Беларуская Рэдакцыя Радыё „Вызваленне“ гаварыла аб яго мінуўшчыне беларускага народу, аб яго палітычным, сацыяльным і нацыянальным жыцці ў межах СССР. Асноўнымі кірункамі радыёперадач „Свабоды“ былі крытыка сацыялізму, савецкага ладу, нацыянальна-дзяржаўнага ўпарадкавання СССР. У іх асвятляліся негатыўныя з’явы з гісторыі і сучаснага жыцця СССР і Беларусі, у тым ліку парушэнні правоў чалавека, палітычныя рэпрэсіі ў СССР. Паведамлялася пра падзеі і здарэнні, якія замоўчваліся ў савецкіх СМІ, пра праваабарончы рух, дысідэнтаў, чыталіся творы, што былі забаронены ў СССР. Пасля распаду СССР і спынення „халоднай вайны“ беларуская рэдакцыя Радыё „Свабода“ вяшчае ў новых умовах. У 1995-м штаб-кватэра „Свабоды“ перанесена з Мюнхена ў Прагу. Створаны карэспандэнцкія пункты ў Беларусі. Пашырыўся і абнавіўся штат рэдакцыі. Беларуская служба Радыё „Свабода“ цяпер вяшчае па 8 гадзін у суткі на кароткіх і сярэдніх хвалях, а таксама са спадарожніка. З 10 снежня 1998 года Радыё вяшчае таксама праз сеціва, сайт Радыё „Свабода“ карыстаецца тарашкевіцай. У эфір выходзяць інфармацыйныя і аналітычныя праграмы па палітычных, эканамічных, культуралагічных, гістарычных, рэлігійных, краязнаўчых і інш. праблемах. Наладжана двухбаковая сувязь са слухачамі. Журналісты „Свабоды“ арыентаваныя на заходнія ліберальна-дэмакратычныя каштоўнасці» [22]. Беларуская служба Радыё «Свабода» – Вікіпедыя (wikipedia.org)

      Тады зразумела, чаму частка адраджэнцаў нацыі «пайшла» у дэпутаты ВС 12-га склікання да мікрафонаў, радыё- і тэлетрансляцый. Каб у выніку іх дэпутацыі мова і арфаграфія сталі адраджэнскімі, каб правільна на тарашкевіцы адрадзіўся наш народ, гледзячы на іх выступы па TV, арыентаваныя на заходнія ліберальна-дэмакратычныя каштоўнасці. Бо нямала адраджэнцаў нацыі ўладкаваліся пасля так званага адраджэння каля амерыканскай касы РС і яе мікрафонаў.

      А насамрэч палітыканскай значнасцю першачарговасці моўнай тэмы бел-чырвона-белая беларускамоўная ідэалогія зянонаўшчыны справакавала ўзыходжанне ва ўладу альтэрнатыўнай чырвона-зялёнай «русскоязычной» ідэалогіі ЧЗ лукашызму, і… Аляксандра Лукашэнкі.

      «Президент обеспечит реальную возможность каждому гражданину Республики Беларусь думать и говорить на том языке, на котором он воспитан. Президент в этой сфере не будет действовать принудительно» (1994. Тезисы программы кандидата в Президенты А. Лукашенко) [23]. Праграма Аляксандра Лукашэнкі (svaboda.org), 2010.

      Магчыма, каб падтрымаць СКАЧАТЬ