Название: Інтэрвенцыя «Адраджэнне». Некоторые особенности противоборства власти и оппозиции в Беларуси
Автор: Anatol Starkou
Издательство: Издательские решения
isbn: 9785005968845
isbn:
«Нацыянальная рэвалюцыя на Беларусі можа стацца толькі Бел-Чырвона-Белай. Усё астатняе, усе іншыя расфарбоўкі ня будуць і ня могуць быць рэвалюцыяй на Беларусі, а якраз наадварот – гэбоўскай антыбеларускай „контрай“, закамуфляванай пад нейкі фарбшцюк» [13]. Bielarus.net › Беларуская Салідарнасьць» Развагі пра беларускія справы, 2005;
«Захад стымуляваў у нас стварэньне цэлай папуляцыі палітычных паразытаў, якія гатовыя ўдзельнічаць у любых выбарах і рэфэрэндумах, калі за гэта плацяць грошы» [14]. З. Пазьняк: «Мусіць быць байкот незаконным выбарам» (svaboda.org), 2009;
«Псэўдаапазыцыя і ўся гэтая квазі-дэмакратыя, прыкормленая з-за мяжы». [15]. Bielarus.net › Беларуская Салідарнасьць» З. Пазьняк: Ствараць грамадзкі грунт і сілу, 2012.
Ці аб'ядноўваліся б вы з такімі «іншадумцамі»? Я – не! Дык і зянонаўцы не аб'ядноўваліся з намі ні на Беларусі, дзе пануе па іх мерках КДБ, ні за мяжой, дзе беларускай Канторы, мяркую, няма. Затое ў сваёй секце, якую яны называюць народнай партыяй, зянонаўцы адрадзіліся да ідала пакланення: «Толькі Зянон!» – чуваць іх заклік на форумах, дзе ўжо шмат гадоў у часы існай улады зя-змагары змагаюцца з беларусамі, якія супраць ЧЗ лукашызму, і іх шматгадовая «барацьба» нагадвае мне расейскую «гапонаўшчыну» 1905 года, а таму некалі на форуме газеты «Наша Ніва» я назваў гэтую здрадніцкую дзейнасць зянонаўцаў сугучнай – «зяпонаўшчына», а ідалапаклоннікаў, якія змагаюцца з беларусамі, – «зяпонаўскімі паліцаямі».
Сайт Pazniak. Інфо: «Беларускі палітык, навуковец, публіцыст і паэт (год нараджэньня 1944). Кандыдат мастацтвазнаўства. Займаўся гісторыяй мастацтва і археалёгіяй. У 1988 годзе адкрыў і археалягічна дасьледваў Курапаты пад Менскам – месца камуна-расейскага генацыду і масавых расстрэлаў беларускага насельніцтва ў 1937—1941 гг. Заснавальнік і адзін з арганізатараў Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне» (БНФ, 1988 г.) З 1989 г. – старшыня БНФ. У 1990—96 гг. – дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня (парляманту), кіраўнік парляманцкай Апазыцыі БНФ. Вылучыў канцэпцыю незалежнасьці Беларусі. Пад яго кіраўніцтвам Народны Фронт і дэпутацкая Апазыцыя БНФ у жніўні 1991 г. дамагліся незалежнасьці краіны. Стварыў і ўзначаліў Ценявы Кабінэт, куды ўвайшлі лепшыя вучоныя, палітыкі і грамадзкія дзеячы Беларусі. У 1994 г. – кандыдат у прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь. Пасьля ўсталяваньня прамаскоўскага аўтарытарнага рэжыму Лукашэнкі кіраваў Народным Фронтам і знаходзіўся ў апазыцыі да рэжыму. У 1996 г., пазьбягаючы арышту і заплянаванага забойства з боку антыдэмакратычнага рэжыму, вымушаны быў пакінуць Беларусь. Аўтар шматлікіх кніг па палітыцы і канцэпцыі Беларускага нацыянальнага Адраджэння, па мастацтву, архітэктуры і фатаграфіі. Выдаў некалькі зборнікаў паэзіі і фотаальбомаў, сябра Беларускага ПЭН-цэнтру. Старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай СКАЧАТЬ