Название: Інтэрвенцыя «Адраджэнне». Некоторые особенности противоборства власти и оппозиции в Беларуси
Автор: Anatol Starkou
Издательство: Издательские решения
isbn: 9785005968845
isbn:
Як апынулася яшчэ ў часы так званага адраджэння, не ўсім з тых 9,5 млн чалавек думалася пра звычайнае жыццё-быццё вось так жа бел-чырвона-бела проста, як зянонаўцам, ды яшчэ на беларускай мове, бо многім «русский язык» быў родны. Мабыць таму беларускі народ быў за гэта перад імі вінаваты, дый павінен ім, як зямля калгасу. Магчыма, вінаваты таму, што ўвосень 1988-га (ці пазней) не прасіў іх абудзіць сябе ці адрадзіць іхняй ідэалогіяй фікс, калі нечакана для нацыі пад час перабудовы, парада народных франтоў і «Саюдзіса» на Дзяды-1988 быццам з печкі звалілася савецкая адраджэнcкая калатня са слезацечным газам «Чаромха», пасля якой зянонаўцы ўжо самастойна і канчаткова вырашылі за ўвесь наш пакутны талерантны народ пераідэалагізаваць яго па сродках зянонаўскага БНФ «Адраджэнне», які павёў бы беларусаў да перамогі іхняй бел-чырвона-белай ідэалогіі а-ля зянонаўская нацыянальная ідэя, у якой беларуская мова была б галоўным стрыжнем, як семдзесят гадоў дагэтуль нацыя пераможна ішла за камуністамі і іх ідэалогіяй фікс да камунізму – светлай будучыні чалавецтва.
Магчыма, народ вінаваты таму, што 4 сакавіка 1990 года выбраў у Вярхоўны Савет 12-га склікання амаль у дзевяць разоў больш дэпутатаў-камуністаў, чым парламенцкай апазіцыі БНФ. Інакш кажучы, ва ўсім быў вінаваты беларускі народ – нейкі не той народ дастаўся адраджэнцам нацыі, не адраджэнскі, не зянонаўскі народ.
Ольга Абрамова, политолог: «Модернизация политической культуры в бывшем Советском Союзе началась с разрешённой гласности и телетрансляции сессий союзного протопарламента. И в этом смысле белорусский Верховный Совет 12-го созыва стал его естественным подражателем и продолжателем. СКАЧАТЬ