Название: Інтэрвенцыя «Адраджэнне». Некоторые особенности противоборства власти и оппозиции в Беларуси
Автор: Anatol Starkou
Издательство: Издательские решения
isbn: 9785005968845
isbn:
Кажуць, некалі Бог сабраў прадстаўнікоў грамадства з усіх краін, каб раздаць дэмакратыі. У яго шмат іх тады было…
Пакуль чакалі Усявышняга, гудзеў чалавечы вулей, і Бог назіраў збоку, а потым, у залежнасці ад моцы гэтага гуду ў той ці іншай суполцы, раздаваў з торбы дэмакратыі. Урэшце дайшоў да беларусаў, якія стаялі моўчкі, і спытаў: «Чаму маўчыце, людзі?» У адказ таксама было доўгае маўчанне, і толькі адзін беларус Аляксандр вырашыў адказаць: «Яны ўжо некалькі стагоддзяў не размаўляюць адзін з адным, бо калісьці пасварыліся».
Бог аддаў яму торбу, махнуў на беларусаў рукой і заклапочана сышоў.
З тых часоў адзін Аляксандр ведае, што было ў той торбе. Бо астатнія па-ранейшаму маўчаць, па-ранейшаму байкатуюць дэмакратыю.
Якую самую сакрэтную тайну аб нас, беларусах і беларусках, ведае ЧЗ лукашызм? Мы не аб’ядноўваемся. Гэта наш сакрэт. А навошта аб'ядноўвацца? Каб быць разам. З кім? З патрыётамі. Старыя людзі кажуць, калі на Беларусі з’явілася бульба, то ад патрыётаў і праблем, звязаных з імі, беларусы хаваліся ў бульбу. Калі з’явіўся інтэрнэт – сталі хавацца на форумах за клавіятурай, галоўным чынам пад прозвішчамі. Хто такія патрыёты? Людзі. Мяркую, сёння на Беларусі амаль 9 499 999 патрыётаў. Было б роўна 9,5 мільёнаў, ды я сябе ў той спіс не ўключыў.
Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка змагаецца з усімі. А Зянон Станіслававіч Пазьняк, так бы мовіць, бацька двух лукашызмаў – бел-чырвона-белага і чырвона-зялёнага – палітыкі хлусні, беззаконня і беларусаненавісніцтва. Бо ў 1988—1994 гадах сваім бел-чырвона-белым беларускамоўным адраджэнскім палітыканствам, у якасці ініцыятара стварэння БНФ і палітыка, спрыяў вяртанню нязменнай з 1919 года ўлады беларускіх бальшавікоў, узыходжанню Лукашэнкi ва ўладу, тым самым прывёў да яе не дэмакратыю, а чырвона-зялёны лукашызм, заклаўшы ў аснову ідэалогіі так званага адраджэння нацыі сваю асабістую нелюбоў да Расіі, а не любоў да беларускага народа ці Беларусі, да дзяржаўнасці Беларусі. Бо тады ж тэмай беларускай мовы ці так званай нацыянальнай ідэі забалбатаў разам з паплечнікамі тэму дэмакратыі – улады, падкантрольной народу, тэму змагання за дэмакратыю, з-за чаго за амаль сем адраджэнскіх гадоў з 1989-га па 1996-ы нацыя ўпустую выпусціла рэвалюцыйны нацыяналістычны «пар», назапашаны амаль за 200 гадоў у Расійскай імперыі. Бо ў артыкуле «О русском империализме и его опасности», упершыню надрукаваным у «Народнай газете» 15—17.01.1994 года [12] Зенон Позняк. О русском империализме и его опасности (knihi.com) за 5 месяцаў да вырашальных прэзідэнцкіх выбараў-1994, правакацыйна дэклараваў тэзісы сваёй БЧБ дыктатуры, БЧБ лукашызму, чым фактычна здаў уладу былым камуністам, а з ёй усе спадзевы і намаганні папярэднікаў і паплечнікаў адраджэння беларускасці. Бо артыкул згуртаваў парт-дзярж-гаспадарчую наменклатуру, ці, па сучаснаму, тагачасную эліту беларускага грамадства, прадстаўнікі якой па СКАЧАТЬ