Інтэрвенцыя «Адраджэнне». Некоторые особенности противоборства власти и оппозиции в Беларуси. Anatol Starkou
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Інтэрвенцыя «Адраджэнне». Некоторые особенности противоборства власти и оппозиции в Беларуси - Anatol Starkou страница 18

СКАЧАТЬ афіцыйным вынікам рэферэндуму-1996 сталі дзейнічаць змены ў Канстытуцыі-1994, згодна з якімі праходзілі прэзідэнцкія кампаніі 2001 – 2006 гадоў, і палітычная гульня ў выбары праходзіла па правілах улады Лукашэнкі. Такім чынам КХП БНФ разам з іншымі палітычнымі сіламі і беларускі народ сваім удзелам у тых кампаніях легітымізавалі рэферэндум 1996 года і ўладу Лукашэнкі – тую ўладу, ад якой авангард БНФ збег у замежжа ўвесну 1996 года.

      «Патрэбны новы народны Рух». Пад такой назвай 14 сьнежня 2008 году cайт КХП БНФ апублікаваў выступ Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту «Адраджэнне» Зянона Пазьняка на сьнежаньскім Сойме Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту «Адраджэнне» [9]. ПАТРЭБНЫ НОВЫ НАРОДНЫ РУХ – Зянон Пазьняк – Старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ (pazniak.info), 2008.

      25 жніўня 2016 года. «У цыклі Свабоды „Пасьля СССР. 25 гадоў незалежнасці“» – інтэрв'ю з адным з заснавальнікаў Беларускага Народнага Фронту, лідарам Апазіцыі БНФ ў Вярхоўным Савеце 12-га склікання, адкрывальнікам Курапатаў Зянонам Пазьняком [10]. Пазьняк: Здабыць незалежнасьць авангард здолеў. Сілы, каб узяць уладу, ужо не было (svaboda.org), 2019.

      У ім ён сказаў: «Сілы, каб узяць уладу, ужо не было».

      Тады ж я дапісаў каментарый, і «Радыё Свабода» яго надрукавала, але потым выдаліла: «Але дабегчы ледзь не да канадскай мяжы ўсё ж хапіла».

      Васіль Быкаў: «Аналітычныя здольнасьці Зянона здаваліся бязьмежнымі. Падобна было на тое, што ён ведаў усё пра Беларусь – сучасную і гістарычную, слухаць ягоныя развагі пра яе можна было гадзінамі. Хоць ён не выглядаў красамоўцам, але гэта быў чалавек, на ўсё жыцьцё хворы Беларусьсю. Я вельмі цаніў гэтую ягоную якасьць, і нават калі не з усім быў згодны або ня ўсё мне падабалася ў ягоных максімах, не хацеў пярэчыць. Я не адчуваў за сабой права пярэчыць чалавеку, апантанаму вялікай ідэяй.

      Праўда, Адамовіч, аднойчы прыехаўшы ў Менск і спаткаўшыся з Пазьняком, сказаў, што гэты чалавек сапраўды можа прэтэндаваць на лідэрства ў Беларусі, адзіны яго недахоп – празьмерная апантанасьць. Кепска быць апантаным, тым больш – ідэяй. Самыя высакародныя ідэі менавіта і банкрутуюць з прычыны апантанасьці іхніх адэптаў. У вогуле з тым я быў згодны, але не ў дачыненьні да Пазьняка. Я меркаваў, што для апалітычнай, рахманай Беларусі патрэбны менавіта такі лідэр. Толькі такі меў магчымасьць, здольнасьць і волю абудзіць нацыю, якая багата што праспала ў сваёй гісторыі» [11]. Васіль Быкаў. Кніга «Доўгая дарога дадому». Раздзел 114. БНФ. Пазьняк. Тэкст падаецца паводле выдання: Васіль Быкаў. Поўны збор твораў. У 14 т. – Мінск: Саюз беларускіх пісьменьнікаў, 2009. Крыніца: Васіль Быкаў. Поўны збор твораў у 14 т. Том 8 (lit-bel.org) Архіў сайта грамадскага аб'яднання «Саюз беларускіх пісьменнікаў», ліквідаванага рашэннем Вярхоўнага суда ад 1.10.2021.

      У прыведзенай цытаце з кнігі Васіля Уладзіміравіча апісана яго асабістая памылка, бо ён не прыслухаўся да меркавання Алеся СКАЧАТЬ