І хай ніхто не пойдзе пакрыўджаным або Грак і Монця Хрысцік. Валеры Гапееў
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу І хай ніхто не пойдзе пакрыўджаным або Грак і Монця Хрысцік - Валеры Гапееў страница 5

СКАЧАТЬ ці як?

      – Ага, выкладу… – Даніла прыжмурыўся на Рамана: – Ты не заліваеш, што ў цябе дзядзька у КДБ?

      – На халеру мне заліваць? Ты за каго мяне прымаеш? – наструніўся Раман. – Кажу як ёсць.

      – Дык вось… – Даніла памарудзіў, задраў галаву, абхапіўшы яе далонямі закінутых угару рук. – Добра б было, каб сябры твайго дзядзькі знайшлі гэтыя лістоўкі ў аднаго майго сябра, праз якога сёння мне пастаўлены крыж на аспірантуры. І ў цябе, дарэчы, адразу паменела б турбот з Марго.

      Нейкі час усе маўчалі.

      – А гэта добрая думка, – Раман хакнуў і пацягнуўся да бутэлькі. – За яе можна выпіць. Сябры майго дзядзькі людзі такія… умеюць знаходзіць.

      – Западозрыць… – паморшчыўся Андрусь. – Трэба, каб чыста было…

      – Зробім чыста! – выгукнуў Даніла, выпіў налітае Раманам, загаварыў пераканаўча: – Я быў зайшоў да яго, ён пісаў на калені, на ложку седзячы. Зазірнуў чыста па-сяброўску – што пішаш? Там нейкія формулы, фантазіі ягоныя. Дык ён ці не падскочыў. І мяне хутчэй за дзверы, маўляў, там пачакай. Я выйшаў, як апляваны. А там шчыліна ў дзвярах засталася, а праз яе люстэрка было відаць… Ён пад матрац засунуў такі вялікі скураны нататнік, у чахле з “маланкай”. Ён упэўнены, што ніхто не ведае пра схованку, – Даніла зрабіў націск на апошнім сказе і пры гэтым ухмыльнуўся.

      – Таго цюхцяя, што з Мацвеем жыве, я знаю, – задумліва працягнуў Андрусь. – Ён мне трошкі вінен. То я магу яго выклікаць на хвілін пяць-дзесяць сюды, знайду пра што гаварыць… Інтэрнат сёння амаль пусты, раз’ехаліся. Іхні пакой насупраць кухні, зручна зайсці…

      – Пайшлі! – рэзка падхапіўся Раман. – Нечага цягнуць. А то яшчэ вернецца.

      Словы прагучалі загадам. Даніла па-гаспадарску адшчапіў са стоса лістовак палову, падсунуў за пазуху. Супольна рушылі на паверх ніжэй – там быў пакой Мацвея, які ён дзяліў з ціхамірным першакурснікам. Андрусь зайшоў і неўзабаве выйшаў з высокага росту, але цельпукаватым юнаком, які пакорліва пасунуўся следам за ім. Змоўшчыкі зайшлі ў адчынены пакой. Не марудзячы, Даніла ўпэўнена рушыў да ложка Мацвея, памацаў хутка, засунуў руку ў матрац і выцягнуў нататнік у чахле.

      – А я казаў!

      Шмаргануў замок, адкрыў чахол, рашуча вызваліў з яго нататнік, засунуў у чахол лістоўкі з-за пазухі, зашмаргнуў.

      – Усе справы! Пайшлі.

      Добра п’яныя, яны разыходзіліся праз дзве гадзіны, задаволеныя кожны сабой і хаўруснікамі.

      Частка 2

      Музыка ў кавярні грымела моцна, і каб размаўляць з Марго, даводзілася казаць ёй у самае вуха – і ўдыхаць такі вабны пах яе скуры і валасоў. І сам Мацвей падстаўляў сваё вуха да вуснаў Марго, па-шчанячы ў душы папіскваючы ад адчування (ці яму здавалася) не пругкага паветра з вуснаў дзяўчыны, а кранання саміх вуснаў ягонай скуры.

      Але такая гаворка яўна надакучыла Марго, і яна выгукнуўшы: “Потым паразмаўляем!”, лянотна пацягвала праз саломінку кактэйль і без асаблівай цікавасці азірала залу ў рознакаляровых СКАЧАТЬ