Проста фантастыка. Уладзімір Садоўскі
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Проста фантастыка - Уладзімір Садоўскі страница 6

СКАЧАТЬ У той дзень аператар як заўжды зняў шлем з Сяргея, але хлопец не ачухаўся і ўвогуле не падаваў прыкметаў жыцця. Аператар спалохаўся, выклікаў начальства, штатны доктар фірмы праверыў стан хлопца. Пульс прысутнічаў, Сяргей слаба дыхаў, але ў прытомнасць не прыходзіў. Кіраўніцтва «Watch» вырашыла накіраваць беспрытомнага кліента на абследванне ў прыватную клініку за свой кошт. Прысуд лекараў быў суравы: глыбокае паражэнне мозгу, адключэнне ўсіх разумовых і рухальных функцый. Патрабавалася тэрміновая шпіталізацыя, але шанцаў на выздараўленне было мала. Праўда, хутка кіраўніцтва мінскага філіяла фірмы перастаў цікавіць лёс Сяргея, новыя выпадкі пашкоджанняў мозгу ад віртуальнай смерці сталі адбывацца па ўсім свеце.

* * *

      Крэсла-каталка павольна ехала па калідоры. Санітар, шчуплы хлопец у зялёным халаце, напяваў сабе пад нос нейкую вясёлую песеньку. Пацыент у каталцы невідушчымі вачыма ўтаропіўся на свой левы тапак. Каля пакоя адпачынку санітар спыніўся, каб паглядзець, што там адбываецца. Некалькі пацыентаў глядзелі нейкую навуковую праграму.

      – Сёння ў нас, дарагія тэлегледачы, сур’ёзная размова з доктарам віртуальнай псіхалогіі Валерам Ягловым. Тэма самая што ні ёсць актуальная: ўплыў віртуальнай смерці на псіхіку людзей. Скажыце, калі ласка, Валерый, ці частыя выпадкі пашкоджанняў мозгу ў людзей, што карыстацца паслугамі «Watch»?

      – Вы правільна заўважылі, што толькі віртуальная смерць выклікае расстройствы ў людзей, іншыя атракцыёны бясшкодныя для чалавечага здароўя. Адносна выпадкаў пашкоджання мозгу, то іх вельмі мала. У нашай краіне толькі чатыры чалавекі з усіх, хто праходзіў праз сеансы ВС, страцілі розум. Але гэтага цалкам дастаткова, каб спыніць распаўсюд гэтага віду атракцыёнаў.

      – Так, віртуальная сьмерць ужо забароненая па ўсё планеце. «Watch» нясе шматмільярдныя страты, выплачвае вялікія кампенсацыі пацярпелым. Але вы б не маглі ўдакладніць прычыны страты розуму?

      – Вядома. У «Watch» шмат разоў сцвярджалі, што іх праграмы не дзейнічаюць на цела і нервовую сістэму, што яны загружаюцца проста ў мозг. Але вось, што адбываецца ў мозгу, яны не ўдакладнялі. А мозг гэта вельмі складаная сістэма. У некаторых людзей выяўлялася асаблівая адчувальнасць да віртуальнай смерці. Цела заставалася ў нармальным стане, але вось клеткі мозгу, успрымаючы вобразы, што пасылала машына, як рэальныя, адміралі. І з кожнай новай смерцю ўсё часцей і часцей. З часам спынялася разумовая дзейнасць, а пазней і рухальная. Толькі вобласці мозгу, якія адказваюць за атрыманыя чалавекам задавальнення, заставаліся некранутымі і пры гэтым увесь час ўзбуджаліся. Людзі, якія ўваходзілі ў гэтую групу рызыкі, ужо пасля першага сеанса віртуальнай смерці не маглі адарвацца і праходзілі ВС зноў і зноў. У пацыентаў развівалася самая сапраўдная наркатычная залежнасць ад сеансаў.

      – Дзякуй, спадар Валер. Нашых тэлегледачоў цікавіць пытанне, а ці можна вылечыць гэтую хваробу?

      – Не, шанец на выздараўленне амаль нулявы.

      – Дзякуй.

      Санітар пастаяў некалькі хвілін, хмыкнуў СКАЧАТЬ