Проста фантастыка. Уладзімір Садоўскі
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Проста фантастыка - Уладзімір Садоўскі страница 4

СКАЧАТЬ Толькі ён не хацеў сабе ў гэтым прызнавацца. Сяргей стараўся забыцца пра гэта пачуццё, схаваць яго пад маскай абурэння.

      – Гэта было маё першае і апошнія наведванне вашай канторы, – Сяргей груба адштурхнуў руку, працягнутую яму ў дапамогу аператарам.

      – Навошта ж так, – пакрыўдзіўся аператар і затым шэптам, сабе пад нос, дадаў: – Усе ў пачатку так кажуць.

      Сяргей зрабіў выгляд, што не пачуў гэтага і хуткім крокам накіраваўся да дзвярэй. Ён быў злы на сябе, злы на аператара, у прынцыпе, нядрэннага хлопца, ён быў злы на ўсё, што было каля яго.

      – Да новых сустрэч! – ветліва развітаўся адміністратар.

      Сяргей не адказаў. Ён ударыў далонню па кнопцы ліфта. Спусціўся, дайшоў да машыны і з сілай націснуў вялікім пальцам на сэнсарны замок дзверцы. Рэзка крануўся з месца і хутка выехаў з гаража, ледзь не заехаўшы на сустрэчную паласу. На што бартавы кампутар зрабіў яму заўвагу. Сяргей паслаў кампутар падалей. Ён ад’язджаў хутка і не азіраючыся. Але ў глыбіні душы Сяргей ведаў, што яшчэ вернецца сюды. Яго нутро прагнула смерці. Сваёй уласнай смерці.

* * *

      Ішоў час, Сяргей пастаянна завісаў на працы, часу не заставалася ні на адпачынак, ні на асабістае жыццё. Праца адымала ўвесь вольны час. Сяргей паступова звярэў, ён пачаў грубіць калегам, часта выходзіў з сябе і наогул стаў невыносным ў зносінах. Хлопец агрэсіўна паводзіў сябе за стырном, настолькі, што бартавы кампутар заблакаваў яму права кіравання на тры месяцы. Дырэктар, які заўважыў такія паводзіны супрацоўніка, аднойчы выклікаў яго да сябе.

      Сяргей увайшоў у кабінет хмурны, бухнуўся ў крэсла для наведвальнікаў і ўтаропіўся ў цэнтр падлогі.

      – Што з табой такое стала? – пачаў размову дырэктар.

      – Нічога, усё як заўжды, – буркнуў Сяргей.

      – Вось, што Сяргей, ты гэта кінь. Зрабі сабе выходны, я дазваляю. Адпачні пару дзянькоў, супакойся, – працягваў начальнік мяккім заспакаяльным голасам. – Не ведаю, схадзі, напрыклад у «Watch», там, кажуць, шмат што памянялася. Там зрабілі цэлы парк віртуальных атракцыёнаў.

      – Яшчэ чаго, – прабурчаў Сяргей, з агідай прыгадаўшы сваё адзінае наведванне гэтай канторы.

      – Увогуле, ты мне ў такім стане не патрэбны. Вяртайся калі адпачнеш. Усё, вольны! – сказаў дырэктар і адвярнуўся да манітора.

      – І вось яшчэ што, – кінуў начальнік у спіну Сяргею, калі той стаяў у дзвярах, – Калі хочаш, можаш узяць маю машыну. Твая ж яшчэ заблакаваная, так? – Сяргей кіўнуў, – Лаві ключы.

      Сяргей злавіў звязку і, здзіўлены шчодрасцю начальніка, накіраваўся ў гараж. Ён сеў у дырэктарскі аўтамабіль, пасядзеў некалькі секунд, каб крэсла прыняло зручную для яго цела форму, завёў рухавік і паехаў наўпрост да офіса «Watch».

      Ужо здаля Сяргей зразумеў, што тут шмат што памянялася. Офіс «Watch» ўжо не быў проста офісам, на яго месцы размяшчаўся вялікі забаўляльны комплекс, які расцягнуўся на цэлы квартал. Фірма выкупіла ўсе дамы ў акрузе, аб’яднала іх у адзін вялікі СКАЧАТЬ