Проста фантастыка. Уладзімір Садоўскі
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Проста фантастыка - Уладзімір Садоўскі страница 3

СКАЧАТЬ двухмесным ложку. Вакол усё ззяла раскошай: разьбяныя крэслы з шаўковымі падушкамі, канапа насупраць ложка, элегантныя столікі з гнутымі ножкамі, залачоныя кандэлябры на іх, жырандоля з электрычнымі лямпамі і вялікае, ва ўсю сцяну, люстэрка, рама якога была сапраўдным творам мастацтва.

      Ён не адразу зразумеў, дзе знаходзіцца. Толькі ўбачыўшы характэрнае круглае акно, Сяргей ўсвядоміў, што ляжыць у каюце карабля. Раптам патушылася і зноў запалілася святло. Сяргей убачыў, што падлога пачала прыкметна хіліцца налева, а рэчы на століках пачалі з’язджаць да краю. Ён устаў з ложка і паглядзеў уніз. Так і ёсць – ножкі ложка і століка, які стаяў побач, былі прыкручаныя да падлогі.

      Святло зноў згасла і доўга не запальвалася. Аднекуль пацягнула холадам. Сяргея прабралі дрыжыкі. Аказалася, што адзенне на ім тое ж самае, у якім ён прыйшоў на сеанс: лёгкія штаны, кашуля і гальштук, куртку ён пакінуў у машыне.

      Сяргей захацеў падысці да дзвярэй, але карабель моцна скаланула і хлопец паваліўся на падлогу. Падняўшыся з каленяў, ён усё ж дайшоў да дзвярэй і тузануў ручку. У туфлі хлынула ледзяная вада. Сяргей ускочыў як апараны і адбег назад, але было ўжо позна. Вада пакрыла ўсю падлогу, і ўзровень яе імкліва ўздымалася. Калі вада дайшла яму да каленяў, Сяргей запанікаваў.

      Ён выбег у калідор і агледзеўся. Калідор быў вельмі доўгім, Сяргей не змог убачыць яго канец ні злева ні справа. Усюды былі драўляныя дзверы з нумарамі, а на сценах ўздоўж калідора віселі электрычныя свяцільні. Сяргей не ведаў, што рабіць і куды бегчы. Думкі аб віртуальнасці вылецелі ў яго з галавы. Адзінае, чаго ён хацеў, гэта выратаваць сваё жыццё.

      Вада дабралася Сяргею да пояса. У вадзе цяжка было знаходзіцца, яна была жудасна халодная. Сяргею ж здавалася, што ён стаіць у плыні палаючай вадкай лавы. Ногі, нібы сколатыя тысячамі голак, балелі пры кожным яго руху.

      Хлопец не мог больш стаяць на адным месцы і чакаць канца. Ён пабег. Пабег, што было сіл, прабіваючыся скрозь тоўшчу ледзяной вады, пабег, перамагаючы нясцерпны боль. Сяргей бег, а вада падымалася ўсё вышэй і вышэй. Ён стаў трымацца за сцяну, каб не ўпасці, але ўсё роўна страціў раўнавагу і пагрузіўся ў ваду з галавой. Цела звяло моцнай курчай, павекі зліпліся і не жадалі расплюшчвацца, дыханне перахапіла так, што немагчыма было выдыхнуць. Сяргей перастаў адчуваць ногі і рукі. Ён на імгненне страціў прытомнасць.

      Хлопец ачуняў, з сілай адштурхнуўся рукой ад сцяны і, нарэшце, вырваўся з вады. Было цёмна, Сяргей расплюшчыў вочы, але нічога не змянілася. Рукой ён адчуваў сцяну, а галавой – столь. Хлопец на імгненне спалохаўся, што аслеп, і стаў шалёна круціць галавой і церці вочы, думаючы, што гэта дапаможа вярнуць яму зрок. Але раптам ён заўважыў чырвоны агеньчык далёка наперадзе. Сяргей прыгледзеўся і зразумеў, што гэта гарыць аварыйная лямпа. Але праз імгненне і яна патухла, на караблі канчаткова знікла электрычнасць.

      Дзіўны спакой ахапіў Сяргея. Вада даходзіла да падбароддзя, але яму было ўжо ўсё роўна. Ён не адчуваў ані рук ані ног, ён у прынцыпе дрэнна адчуваў сваё цела, хоць і ведаў, што яго ногі цяпер апантана малоцяць ваду, імкнучыся вынесці хлопца бліжэй СКАЧАТЬ