Завяршыць гештальт. Макс Шчур
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Завяршыць гештальт - Макс Шчур страница 15

СКАЧАТЬ задралі тутэйшыя тынэйджэры з айфонамі й без, задралі бягуны на кароткія дыстанцыі й велясыпэдысты на доўгія, задралі танкісты-адзіночкі ў нацысцкіх касках на так званых сэгўэях, задралі экспэты-псэўдаінтэлектуалы з усяго сьвету, задралі студэнты-эразьмісты й асабліва задралі гіпстэры… Але самай першай мяне задрала тутэйшая тэлевізія, якую я ўрэшце адключыў яшчэ год таму, чым практычна адрэзаў сябе шлях да паразуменьня з простым людам, так званай «гайпалой-барбарой». Калі ж я ў дадатак яшчэ перастаў бухаць і хадзіць у бары, то мая ізаляцыя ад грамадзтва й ягоных настрояў стала зусім гермэтычнай. Па-мойму, у навуцы гэта называецца «нутраной эміграцыяй».

      Мне спатрэбілася пражыць у Празе амаль дваццаць гадоў, каб урэшце перад ёю капітуляваць і прызнацца сабе, што я так і ня здолеў яе асыміляваць. Адзіным вынікам маіх высілкаў спазнаць яе як мага больш дасканала стала нядаўняя выснова: Прага, зь якою я сяк-так пазнаёміўся за гэты час – зусім ня тая Прага, якую я хацеў спазнаць дваццаць гадоў таму і якой, мажліва, не існуе зусім. А пазнаёміўся я тут, за рэдкімі выключэньнямі, збольшага з такімі самымі, як я: безыменнымі пісьменьнікамі-шарлятанамі, расчараванымі паэтамі, самаўлюбёнымі снобамі, гора-выдаўцамі, музыкамі бяз таленту, маладзёнамі й дзяўчатамі без паняцьця пра рэальнае жыцьцё, як духоўнае, так практычнае, беспрацоўнымі філёзафамі бяз кніг, кіношнікамі-аматарамі, беспрытульнымі ў роспачы, наркаманамі й выпівохамі ў апошняй стадыі… Мае самыя цэнныя праскія прыяцелі – гэта звычайныя эмігранты, збольшага з Лацінскай Амэрыкі, Віетнаму й былой Югаславіі: Чарнагорыі, Македоніі, Славеніі… Значную частку зь іх складаюць букіністы, афіцыянткі, прадавачкі, бармэны й дактары. То бок людзі, зь якімі я сутыкаюся меней-болей мусова, а яны са мною – што называецца, «прафэсійна».

      Тое, што я на працягу ўсяго гэтага часу лічыў самаразьвіцьцём і прагрэсам, прывяло ў маім выпадку да стагнацыі, а неўзабаве й дэградацыі – ну проста як з тым фінансавым капіталізмам! Дэградацыя, між іншым, пачынаецца акурат з таго, што пад выглядам інтэграцыі ўлазіш у даўгі перад грамадзтвам, пераяжджаеш з пакойчыку два на два мэтры недзе ў прыгарадзе ўва ўдвая-ўтрая большую кватэру ў цэнтры гораду, увешваеш яе сьцены замест ранейшых плякатаў з рок-героямі арыгінальнымі творамі знаёмых мастакоў, пачынаеш набываць дарагое ўіскі, езьдзіць на таксі, зьбіраць аўтографы ўлюбёных памерлых аўтараў, замест звычайнага нататніку пісаць свае зацемкі адразу ў нэтбук, заводзіш уласнага зубнога і ўласнага псыхіятра (можна некалькіх, не зашкодзіць, па адным на кожную школу псыхалягічнай думкі й дзень тыдня), пачынаеш затарвацца ўсякім гломаздам па інтэрнэце, ходзіш гуляць у тэніс (калі не адразу ў гольф), наведваеш пафасныя вэрнісажы абыякавых табе выстаў і, урэшце, як кульмінацыя свайго неўтаймаванага кансьюмэрызму – мяняеш старыя, зламаныя акуляры 10-гадовай даўніны на новыя, нятанныя й модна-гіпстэрскія (а іншых у асартымэнце ўжо і няма). Зьмена акуляраў у маім веку значыць болей за зьмену пашпарту: гэта зьмена ня толькі СКАЧАТЬ