Завяршыць гештальт. Макс Шчур
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Завяршыць гештальт - Макс Шчур страница 18

СКАЧАТЬ яшчэ сорак-пяцьдзясят. На дадзены момант сэнс існаваньня Расеі па-ранейшаму ў тым, каб мужыку й да яго падобным было камфортна. Як той пісаў, нашая вялікая культура можа выжыць толькі на вялікай тэрыторыі.

      Але каб зусім ужо ня крыўдзіць Расею (ай, моська!), трэба зацеміць, што мужык – усё-ткі прадстаўнік кшталту, які вымірае. Тым часам у глыбіні сібірскіх руд набірае ўсё большую вагу новы кшталт даўбаёбаў, поўная мужыковая супрацьлегласьць (умоўна кажучы, калі мужык, як і кожны сапраўдны мужык – пуцініст, то гэтых назавем медзьвядзістамі): людзі, якія дыхаць ня могуць без тэхналёгій! Ні на якім Захадзе я такога не сустракаў, хіба толькі ў дзяцей: у гэтым, па-мойму, ёсьць штосьці глыбока японскае. Быць адлучанымі ад інтэрнэту прынамсі на некалькі хвілін роўнае для медзьвядзістаў імгненнай дэградацыі ў сацыяльным статусе – то бок у статусе на сацыяльных сетках – а таксама азначае быць адлучанымі ад сваёй Вялікай Мядзьведзіцы, дзе жывуць выключна рунэтам і тым, што ў ім адбываецца. Таму адарвацца ад айфона ці смартфона – гэта адарвацца ад грудзей Радзімы-Мацеры, якая несупынна «завёт» і вібруе, апынуцца адным у чужым незычлівым сьвеце, інфармацыйным вакуўме – а такога сабе медзьвядзісты (у кожным зь якіх дрэмле герой-касманаўт, што ў любую сэкунду чакае ўказаньняў зь Вялікай Зямлі) дазволіць ня могуць. Уласна, Расея для іх (як і для асобных беларусаў Беларусь) – ужо цяпер не краіна, а плянэта, тым часам як сама па сабе Зямля – нават не краіна, а так, правінцыйна-патэнцыйная губэрнія.

      Так што мне, прызнаюся, у гэтай сытуацыі хутчэй шкада мужыка. Наагул, людзі ў дарозе, і асабліва на запраўках ды месцах для адпачынку, бываюць яшчэ больш тупыя і злыя, чым звычайна (дастаткова паслухаць мяне). Ну сапраўды: усё вакол чужое, незнаёмае, усе вакол заёбаныя яздой, нявыспаныя, падазручыя, усе сьпяшаюцца, шкадуюць грошай, мусяць пільнаваць рэчы, таму й пакрыкваюць адзін на аднаго, глядзяць ваўкамі, штурхаюцца, мацюкаюцца на ўсіх мовах сьвету… Ня толькі рускія ці гарачыя гішпанцы, але нават флегматычныя ангельцы! Зірнуўшы на ўсё гэта, я зусім перастаю разумець той рамантычны піетэт, зь якім бальшыня людзей, збольшага маладых, ставіцца да вандровак. І гэта яшчэ ніхто нас – да часу – не бамбардуе! Толькі млыны напоўніцу варочаюць прапэлерамі, нібы нагадваючы, што штурмавік або дрон можа прыляцець у любы момант і сюды, каб пасьцінаць нам галовы. Калі б нехта зараз неасьцярожна закурыў каля калёнкі з бэнзінам, ілюзія была б поўнай.

      З намерам падсілкавацца й пашукаць Ахмэда заходжу ў перакусачны пункт пры бэнзакалёнцы – я ж атрымаў у прыбіральні квіток на зьніжку ў пяцьдзясят цэнтаў, зэканоміць якія ёсьць маім маральным абавязкам. Пакуль я зь нясьпешнасьцю знаўцы ў музэі разглядаю прысмакі за шклом, нейкі стары пузаты дзядзька ў пінжаку й бяз гальштуку, яўна вэтэран іранскай рэвалюцыі (сярод іх гальштукі выйшлі з моды ўжо 40 гадоў таму), размаўляе зь немкай-аднагодкай-прадавачкай, ну нібы з уласнай дачкой ці жонкай – загадным тонам, ніякіх табе біттэ-данке, усе фразы СКАЧАТЬ