Завяршыць гештальт. Макс Шчур
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Завяршыць гештальт - Макс Шчур страница 10

СКАЧАТЬ захады менавіта па ахове Жыцьця, такія як забарону абортаў і масавае паленьне прэзэрватываў, замест таго, каб іх лепей прарэклямаваць: сямі мільярдаў жыцьцядзеячаў, зь якіх адно сёмая частка ёсьць ягонымі непасрэднымі падначаленымі, яму яўна малавата. Дзіўна, што ўсе гэтак пераймаюцца капіталістычнай перавытворчасьцю рэчаў і ніхто асабліва ня дбае пра перавытворчасьць людзей, калі ўжыць тэрмін аднаго сучаснага анархісцкага тэарэтыка. Я дык, у адрозьненьне ад Папы, лічу, што парніковы эфэкт зьвязаны з жыцьцядзейнасьцю гэтак жа, як хвароба сэрца з атлусьценьнем ці алькагалізмам, і кожнаму, хто апынаецца ў падобнай небясьпецы (як напрыклад мне), параілі б ад пэўных неўтаймаваных звычак адмовіцца – іначай усякае лекаваньне будзе марнаваньнем часу. Тым часам добры доктар тэалёгіі Айбаліт Францішак Першы, наадварот, заклікае хворае чалавецтва нарошчваць цялесную масу сала далей, толькі крышку пры гэтым заняцца спортам. Вядома ж, Папа хоць і сьвяты, але ня дурань, каб забіраць у чалавецтва яго ўлюбёны наркотык, які выклікае масавыя галюцынацыі неўміручасьці лепей за ягоны опіюм – Размножаньне! Вось што справакавала б сапраўдную рэвалюцыю! А так – калі нават Сам-Пан меў сына… Every sperm is sacred! Дарма што ад гэтага наркотыку псыхіка дый фізуха ў гэтай асобна ўзятай плянэты ўжо ў поўнай дупе – за ахову Працы, за ахову Сям’і! Заняць рукі й прычындаліі! Кожнаму паводле патрэбы! Рай Зямны блізка, як ніколі! Баюся, аднак, што насамрэч як ніколі блізка акурат рай нябесны, або зямное пекла, хто ўжо ў што верыць – але я ж ня Папа, канец канцоў, і пагатоў нават ня тата, каб вы слухалі мае энцыклікі, таму – праехалі.

      9

      Адным словам, Дамбартэр – гэта вам не які-небудзь Балбатранс, то бок ня клюб аўтатурыстаў для бедных, куды прымаюць кожнага, а цэлая традыцыя! – што традыцыя: легенда! Адмысловая кругавая парука ў яго асяродзьдзі змушае вас згадаць калі не масонаў, то прынамсі папулярныя цяпер кіно пра вампіраў: у абавязкі старога спрактыкаванага крывапіўцы, які мае досьвед абменаў даўжынёю ў жыцьцё, уваходзіць вэрбоўка новых ахвяраў – дужых, маладых і нявінных (ах, ну вы проста выкапаны я ў юнацтве! І я быў такім жа наіўным! Дакуль мяне добрыя людзі не ўкусілі ў галаву!) – а тыя ў свой час працягнуць супольную справу, выгадуюць наступныя пакаленьні вупараў, перададуць ім усю сваю дамбартэраўскую мудрасьць… Адзін раз джанкі – назаўжды джанкі!

      – Дык а чаму ВЫ едзеце менавіта ў Галяндыю? – ледзь ня консульскім тонам пытаецца ўрэшце жанчына, бачачы, што я цягам пераліку маршрутаў іхных вандровак не выяўляю чаканага энтузіязму й моўчкі сёрбаю гарбату – але адразу ж сама разумее, што сказала глупства: дастаткова зірнуць на мяне, каб зразумець, што я еду туды за тым жа, што і ўсе «маладыя», то бок курыць ганджубас і блядаваць. Тым ня менш, мне ветліва пакідаюць магчымасьць адказаць самому. Узважыўшы, колькі дурасьцяў нагаварыў ім ужо праз сваю шчырасьць, я пастанаўляю, што адной дурасьцю болей, адной меней:

      – Хачу СКАЧАТЬ