Завяршыць гештальт. Макс Шчур
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Завяршыць гештальт - Макс Шчур страница 14

СКАЧАТЬ памёр) бацькі перавезьлі ў Нюрнбэрг, дзе ўсе і жывуць, толькі ён асобна – з Прагі блізка, магу ў любы момант завітаць у госьці і сам зацаніць, што такое сямейны клан па-туніску. Такое адчуваньне, што ён сапраўды ня ведае, як мне аддзячыць за маё таварыства. Прага, дарэчы – клёвы горад, Ахмэд быў у ім сто разоў, дзядзька там вучыўся на інжынэра яшчэ за сацыялізмам, нечувана ўсё зьмянілася пасьля рэвалюцыі, натуральна ў лепшы бок, але ён ужо прывык да Нямеччыны, ні на што ня скардзіцца, тут неяк лацьвей, мову ведае як родную, а чэская – ну нейкая зусім незразумелая й немілагучная, хай я ўжо не крыўдую. У нейкі момант мяне ад сумарнай вэктарнай хуткасьці ягонай язды й артыкуляцыі бярэ паніка: на якую супольную тэму мне як мінімум гадзіну гаварыць з гэтым пасьпяховым і аптымістычным маладым чалавекам, поўнай маёй супрацьлегласьцю?

      Нічога лепшага, як працягнуць гутарку з папярэдняй машыны, я не прыдумляю: маўляў, ці шмат ягоных суайчыньнікаў уцякае цяпер у Эўропу ў ліку астатніх? Гэта ж чысты жах, кажу, што робіцца ў той жа Італіі, той жа Грэцыі, людзі гінуць дзясяткамі й сотнямі, Эўропа да іх ставіцца, як тая Швэцыя да гэбраяў у часе другой усясьветнай, і наагул, няма нічога горшага, чым жыць у няпэўнасьці, па сабе ведаю… Паводле раптоўна сур’ёзнага, амаль трагічнага выразу Ахмэдавага твару я разумею, што ў выбары тэмы не памыліўся, чакаю ягонай рэакцыі, але ён неяк вагаецца з адказам, – я ўжо зьбіраюся далей весьці свой гуманітарны рэй, як тут ён выдае нешта ў тым сэнсе, што найлепей, вядома, было б усіх гэтых так званых уцекачоў, асабліва чорных, пастраляць, але паколькі сярод іх ёсьць і тунісійцы, то ладна ўжо, вярнуць на радзіму, у Эўропе, маўляў, і бязь іх цяпер праблем хапае, а яны тут толькі бардак разьвядуць, мы самі ўжо падаткі на сацдзяржаву плаціць закалупаліся, у маладзейшых і так працы няма, а зь імі зусім ня будзе, нават у нас, пазаймаюць нашыя месцы, яны ж зайздросьцяць ня столькі вам, белым шайтанам, колькі ў першую чаргу нам, тутэйшым тунісійцам, – а калі не пазаймаюць, то ўсякія казлы барадатыя пачнуць іх масава вэрбаваць у гэтую сваю калічную ІДЫЛію, як нядаўна самога Ахмэда праз фсб – ну, ён іх вядома паслаў нахуй на чыстай арабскай, але асадачак застаўся, – хачу, карацей, каб мае дзеці жылі ў лібэральнай дэмакратычнай дзяржаве, у якую мае адукаваныя бацькі нездарма ўцяклі ад сваіх неадукаваных суайчыньнікаў, а не ў апгрэйдаванай вэрсіі сярэднявечча, іначай зноў куды-небудзь на старасьць гадоў эміграваць давядзецца, усё такое.

      Вось табе й атрымай гашыст гранату! – нямецкі тунісіец Ахмэд нічым не адрозьніваецца ў сваіх поглядах на ўцякацкую праблему ад чэскага кіроўцы й патрыёта Вашка! – у абодвух яны аднолькава радыкальныя, прычым іронія ў тым, што Вашак у ліку астатніх перасяленцаў завочна ненавідзіць і Ахмэда, перадусім за колер ягонай скуры, хаця кажа, што нібыта за рэлігію – а ў сапраўднасьці, сустрэўшыся над куфлем піва ў цемрадзі кавярні для невідушчых (ёсьць такія), яны цудоўна б адзін аднаго зразумелі й выйшлі б на божае сьвятло ўвабдымку, пасьля чаго можаце ўявіць сабе сцэну з кіно, дзе герой з бадуна прачынаецца й бачыць СКАЧАТЬ