Завяршыць гештальт. Макс Шчур
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Завяршыць гештальт - Макс Шчур страница 8

СКАЧАТЬ іх у кузаве папросту ўжо месца няма.

      Мяркуйце самі: адзін мой добры беларускі знаёмец меў яшчэ са студэнцкіх часоў звычку ганяць штогод аўтастопам праз усю Эўропу ў тую ж самую казачную Гішпанію, зямлю намазанага мёдам гашыша й малака, пэрыядычна спыняючыся па дарозе ў Празе. Гады два таму ён неяк падазрона доўга ў мяне затрымаўся – калі я пачаў яму намякаць, што рыба ўжо сьмярдзіць і бухаць я болей не магу, мой госьць прызнаўся, што ехаць далей у яго нешта няма ніякай асаблівай ахвоты, бо зь векам яму ўсё цяжэй кадрыць кіроўцаў (мэтафарычна кажучы, не падумайце лішняга), пагатоў выслухваць іхныя сто разоў чутыя байкі й апавядаць абрыдлыя ўласныя, што называецца, падтрымліваць размову, тым часам як насамрэч ужо карціць і самому памаўчаць, і таварыша папрасіць заткнуцца. Гэта было для мяне адкрыцьцём: то бок нават самыя экстравэртыўныя тыпы зь векам робяцца інтравэртамі, і на людзкую прысутнасьць у іх узьнікае штосьці накшталт алергіі! – мне асабіста ў такой сытуацыі пагражаў бы самае меншае эпілептычны прыпадак. Знаёмец тады, аддамо яму належнае, пераламіў сябе і ўсё-ткі рушыў далей на захад, але ўжо празь дзень вярнуўся ў пацьверджаньне сваіх словаў назад ледзь не са сьлязьмі ўваччу: не магу, дружа, канец, наезьдзіўся, стары стаў, налівай. Герой аўтастопу ў ім памёр недзе пад Рэгенсбургам. Што ўжо тады казаць пра мяне, які ніколі ня быў героем ні аўтастопу, ні чаго-небудзь іншага? Такія, як выглядала, асуджаныя лёсам вандраваць або на ровары (найчасьцей трэнажорным), або прадугледжаным для іх цывілізацыяй спосабам: аўтобусамі й цягнікамі (ад самалётаў я, як негерой, адмовіўся быў адразу пасьля адзінаццатага верасьня, калі не раней). Але ж на цывілізацыі, вядома, асабліва не зэканоміш, цывілізацыя сама прывыкла эканоміць на вас. То бок хочаш ня хочаш, а выкласьці грошыкі давядзецца – уява, што значна падразала крылы майго ўяўленьня.

      Зрэшты, чаму ж, ёсьць яшчэ, кажуць, іншы варыянт: калі вы дастаткова малады й бяз комплексаў, вы можаце абвясьціць на інтэрнэце збор сродкаў сабе на дарогу, узяць заплечнік і пляншэт ды выправіцца самае меншае ў кругасьветнае падарожжа, каб даказаць сабе і астатнім, наколькі вы рэальна круты. Па дарозе, у якасьці падзякі сваім віртуальным спонсарам, вы можаце весьці штосьці накшталт дзёньніку – няважна, дзе: у галаве, сшытку, лепш адразу ў інтэрнэце – нічога такога, што хацелася б утаіць ад астатніх, ні ў вашай галаве, ні ў вашым навакольлі не адбываецца. У дзёньніку вы будзеце пісаць прыблізна пра тое, што ўсё раней прачытанае й бачанае вамі ў сеціве адпавядае рэчаіснасьці – хіба не адкрыцьцё? Не забудзьце, вядома, паказаць сябе сапраўдным патрыётам: гэта значыць, абыходзіцца з абарыгенамі як зь дзікунамі ўжо таму, што яны ніколі ня чулі пра вашую краіну. А вы ж маеце як мінімум адну надзвычайную падставу ёю ганарыцца: гэтая краіна плодзіць такіх герояў як вы! Дасьць бог, вам пашанцуе, і дзікуны не зьядуць вас за гэтае стаўленьне, ані за вашую модную кепку, гіпстэрскі выгляд, гіпэртрафіраваную схільнасьць да сэлфі і бязмэтнае глоўбдрочэрства СКАЧАТЬ