Завяршыць гештальт. Макс Шчур
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Завяршыць гештальт - Макс Шчур страница 5

СКАЧАТЬ што мая кватэра паводле ўсясьветных мерак замалая (як я баяўся спачатку), а проста ў тым, што гэта кватэра. Як я мог забыцца, што маю справу не з абы-якой сярэдняй клясай, то бок зь людзьмі па-любому збольшага сямейнымі, а зь сярэдняй клясай эўрапейскай, заходняй і разбэшчанай камфортам, у якой да такой раскошы як сям’я абавязкова прыкладаецца ўласны дом, калі ня два, пажадана з басэйнам і двухпавярховы! Мяняць такую фазэнду ў маляўнічым прыгарадзе на халасьцяцкі бэльэтаж у забруджаным, хай сабе самым гістарычным таўне даўнаў ніхто, вядома, ня будзе.

      Закусіўшы вусы, мне давялося, такім чынам, заняцца ўласнымі пошукамі магчымых кандыдатаў на абмен, якія я ад пачатку мусіў абмежаваць на ідэальны вобраз «Самотнага Пэнсіянэра-Рэйнджэра», выжытага дзецьмі з бацькоўскага дому ў паўтарапакаёўку ці нават проста пакой дзе-небудзь на выселках. Такіх на Дамбартэры было небагата, і тым ня менш мне ўдалося адшукаць парачку-другую няўрымсных дзядкоў і бабулек! – толькі для таго, каб пераканацца, што да нас на Ўсход яны неяк ня надта імкнуцца: ці то таму, што за пасьлярэвалюцыйныя гады бальшыня пэнсіянэраў у Празе прынамсі аднойчы ўжо была (і некаторыя зь іх, пабачыўшы яе, на месцы заручыліся з брукам), ці то таму, што Чэхія ня толькі, трасца, ня мае мора, але й замала яшчэ заходняя, каб пэнсіянэры пачувалі сябе тут як дома, і ўжо замала ўсходняя, каб пра яе наведваньне можна было расказаць на тым сьвеце як пра прыгоду. Дый асноўны сэнс Дамбартэра – гэта якраз адсутнасьць усякіх прыгодаў, нечаканасьцяў, кідалаваў, абломаў (ну зусім тое, што мне трэба), пры максымальным захаваньні ўласьцівага сярэдняй клясе хатняга камфорту – то бок магчымасьць зьмяніць усё, не зьмяняючы па сутнасьці нічога. Ужо таму, што гэта гучала як ідэальны рэцэпт на працяг майго (дый, па шчырасьці, любога) жыцьця, я быў гатовы змагацца ў сваіх пошуках да канца.

      5

      Нягледзячы на рэзкую перамену свайго жыцьцёвага стылю й на сам ляйтматыў гэтага аповеду, я па-ранейшаму лічу, што другая паводле занудзтва катэгорыя людзей – гэта тыя, хто любіць размаўляць на другую паводле занудзтва тэму, «Падарожжы». (Першае месца ў маім прыватным рэйтынгу занудных тэмаў належыць гутаркам пра мовы, трэцяе – абмеркаваньню галівудзкіх фільмаў.) Іхныя маналёгі складаюцца зь віртуознага жангляваньня замежнай тапанімікай, бухгальтарскага ўліку коштаў, выдаткаў і прыбыткаў, усё гэта разбаўленае ў лепшым выпадку досыць нясьмешнымі анэкдотамі з турыстычнага жыцьця, над якімі яны самі спрабуюць рагатаць да зьнямогі, не раўнаючы благія комікі, што імкнуцца заразіць аўдыторыю ня столькі сваім гумарам, колькі гуморам. Найгоршы варыянт – гэта калі такіх заўзятых занудаў два боты пара, і яны да ўсяго яшчэ й вандруюць дуэтам, страхуючы адзін аднаго як альпіністы; у такім разе іхныя аповеды разьвіваюцца паводле формулы «А памятаеш, як у… мы (набухаліся, заблукалі, сустрэлі, натрапілі, аблажаліся й г. д.)?» «Так, во было сьмеху!» (Гігігі.) Тады (як, напрыклад, цяпер) задняе сядзеньне машыны ператвараецца СКАЧАТЬ