Галасы (зборнік). Макс Шчур
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Галасы (зборнік) - Макс Шчур страница 6

СКАЧАТЬ ім не быў. Любы стасунак з жанчынай нагадвае мне нават не гульню, а нейкі іншы, нашмат меней цікавы спорт, у якім залік ідзе не на галы, а на час ці на атрыманыя пункты: хто першы ўцячэ, хто больш разоў здрадзіць… Які сэнс паўтараць з кімсьці новым тыя самыя, даўно завучаныя з кімсьці яшчэ рытуалы?

      Час прызнацца: не памятаю, чаму яна сышла. Яна штосьці спрабавала тлумачыць. Я не слухаў яе, таму нічога не зразумеў з яе словаў. Яна казала штосьці накшталт таго, што ў яе больш няма сілаў са мною жыць, падтрымваць мяне маральна й матэрыяльна. Ну, маральна яна мяне ніколі асабліва не падтрымлівала. А вось матэрыяльна – гэта праўда. Ужо колькі тыдняў ніхто не прыносіць мне ежы. Гэта азначае, што ў хаце яе павінна застацца зусім няшмат, хоць апошнім часам я амаль не ем. Зрэшты, я не галодны. У мяне няма ніякай ахвоты есці. Дзякуючы назапашванням тлушчу я змагу яшчэ працягнуць нейкі час без ежы. За час жыцця з жонкаю я аброс тлушчам і барадой, як сапраўдны служыцель культу, натуральна – уласнай асобы. З задавальненнем зноўку пачаў бы курыць, аднак пры адсутнасці грошай гэта было б роўнае самагубству. З другога боку, курэнне магло б быць вельмі добрым стымулам для пошукаў працы. Я заўважыў, што людзі, якія паляць, дасягаюць у жыцці большага поспеху. Як усе наркаманы, яны больш хіжыя за тых, хто вядзе здаровы лад жыцця: залежнасць прымушае іх варушыцца. З другога боку, яны раней паміраюць. Такім ёсць кошт дасягнення згаданага жыццёвага поспеху.

      Доўгі час я падманваў жонку, быццам я геній. Яна зразумела, што гэта не так, нашмат раней за мяне, аднак доўгі час прыкідвалася, быццам нічога не заўважае. Я, у сваю чаргу, заўважыў, што яна прыкідваецца, і гэта мяне ў ёй усё больш і больш раздражняла. Зразумела, што мяне раздражнялі ў ёй і іншыя рэчы, пералічваць якія тут было б залішне доўга, але перадусім – гэта. З другога боку, калі мы жылі разам, дык у ранішнім уставанні была прынамсі нейкая прывабнасць, таму што пры жонцы я штодня снедаў кавай і шакаладам (замест колішняй цыгарэты). Я ніколі не пытаўся, адкуль мая жонка бярэ грошы на каву й шакалад, – мяне гэта не цікавіла. Толькі пасля таго, як кава і шакалад скончыліся, я пачаў хвалявацца, чаму гэта жонка ўсё яшчэ не вярнулася. Што рабіць? Патэлефанаваць у паліцыю? Магчыма, з ёю штосьці здарылася? Не, не хацелася дапускаць такой думкі. Да таго ж давялося б усюды бегаць, сведчыць. Калі б што здарылася, ужо затэлефанавалі б ейныя сваякі. Здаецца, у яе ёсць нейкія сваякі – прынамсі, яна штосьці аб іх казала. Але ж як яна магла гэтак са мной абысціся! І дзеля яе я здзейсніў такія подзвігі! Якія? Напрыклад, кінуў курыць…

      Неўзабаве пасля нашага расстання на ейнае імя пачалі прыходзіць лісты. Спачатку – звычайныя, потым – у асабістыя рукі. Я некалькі разоў хадзіў па іх на пошту, але мне іх не далі. Сказалі, патрэбная даверанасць. Тады я прымусіў сябе напісаць ёй мэйл, і праз тыдзень-два яна адказала: маўляў, усё ў парадку, забудзься. Я забыўся. Толькі з наступнага ліста, ад экзекутарскай фірмы, я даведаўся, што маёмасць маёй жонкі, большую частку якой яна літасціва пакінула СКАЧАТЬ