Мастак. Да 200-годдзя з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі (зборнік). Тарас Шаўчэнка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Мастак. Да 200-годдзя з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі (зборнік) - Тарас Шаўчэнка страница 12

СКАЧАТЬ ўсё!

      З тых часоў Шаўчэнка не мінае, здаецца, ніводнай нагоды, каб выказаць свой гнеў да «каранаваных катаў», сваю пагарду і кпіны. Знаходзіць найзнішчальныя, найздзеклівыя словы для іх, і не задавальняецца, і шукае зноў і зноў. Уражвае шырачэнны, бяспрыкладны ва ўсёй сусветнай паэзіі (акрамя, хіба што, біблейскіх псалмоў і прароцтваў) ідэйна-эмацыйны дыяпазон негатывацыі – ад гневу («Бязбожны цару! творца зла! Прыгнётчык праўды несусветны! Што натварыў ты на зямлі!..», «Глядзіце ж, маці, што ўгары! Што робяць ірады цары!») да агіды («Ратуй ты нас… ад п’янага цара-уладара!»), ад здзеклівай знявагі («Плач вялікі заместа львінага рыкання пачуюць людзі. І той плач, Нікчэмны, доўгі і благі, Паміж людзьмі за прытчу стане, Самадзяржаўны гэты плач») – да пагардлівай прыкрасці («Аж вось шатан цара нясе») або гідлівага шкадавання нікчэмніка, для якога не існуе вечных радасцяў жыцця і фарбаў свету і які толькі й думае, «які б ланцуг яшчэ скаваць».

      Што асабліва характэрна для Шаўчэнкі, дык гэта той непараўнальны грэблівы тон гаворкі пра цара, які сустрэнем яшчэ хіба ў Беранжэ і ў Пецёфі, – але тыя пісалі пра сваіх каралёў у рэвалюцыйны час, калі народ скідаў іх ці збіраўся гэта зрабіць, а Шаўчэнка – падчас глухой рэакцыі, калі да агульнанацыянальнага руху было яшчэ далёка, калі так далёка амаль нічые думкі не сягалі, а ў літаратуры іх тады адзін Шаўчэнка на ўсю Расію выказаў – гэта гістарычны факт. Мабыць, акрамя глыбіні палітычнай думкі і сталасці ацэнкі, тут пазначыліся яшчэ і «казацкі» тэмперамент, традыцыя дэмакратызму, адчуванне незалежнасці і годнасці, чыста народнае ўнутранае пачуццё перавагі над панамі і ўладай, якое знойдзем у народных казках, анекдотах, прыказках, песнях, ва ўсёй народнай паэзіі… І яшчэ: Шаўчэнкава агіда да цароў раз-пораз паварочваецца суровым здзіўленнем ці нават гневам на тых, хто іх церпіць і хто ім моліцца, – на людзей, на род чалавечы.

      І калі Шаўчэнка кажа пра тое, якую кару наклікаюць на сябе людзі сваім неразуменнем, то горшае, чым панаванне цара, уявіць не можа:

      І праведна Гасподзь вялікі…

      . . . . . .

      Замест рахманага прарока…

      Цара вам загадаў наслаць!

      Пры ўсёй сваёй сялянскай незласлівасці Шаўчэнка нязменна, без шкадавання і з горкай радасцю «скубе і кудлачыць» у сваіх вершах «святапамазаныя шавялюры».

      Воля, воля і праўда – гэта тое, што з найбольшай святасцю зноў і зноў гучыць у паэзіі і з’яўляецца апошняй мэтай няспыннай чалавечай барацьбы.

      Са становішча свайго заняволенага народа, прыведзенай да заняпаду Украіны Шаўчэнка звяртаўся да славянскай ідэі, у славянстве шукаў супольніка па лёсу і працы адраджэння, узмацнення ў веры і надзеі. Боль няволі ўкраінскай спарадзіў у Шаўчэнкі перажыванні і за іншыя заняволеныя славянскія народы, а думка аб вызваленні, адраджэнні Украіны – думку аб сумеснай барацьбе і братанні ўсіх славян. Адсюль і падобнае, і адрознае з выразнікамі «славянскай узаемнасці», з панславістамі і славянафіламі.

      Падобнае – ва ўвязванні лёсу свайго народа з лёсам іншых славян, адрознае – у характары СКАЧАТЬ