Мастак. Да 200-годдзя з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі (зборнік). Тарас Шаўчэнка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Мастак. Да 200-годдзя з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі (зборнік) - Тарас Шаўчэнка страница 7

СКАЧАТЬ style="font-size:15px;">      Завяршаецца цыкл псалмом 149-м – своеасаблівым гімнам радасці, выкліканай вызваленнем з Вавілонскага палону. Персідскі цар Кір у 538 г. да н. э., заваяваўшы Вавілон, дазволіў габрэям вярнуцца на родную зямлю. Яны вярнуліся, каб аднавіць уласную дзяржаву і адрадзіць сваю веру.

      Псалом новы Ўсявышняму

      І новую славу

      Апяём святым саборам,

      Сэрцам свята справім…

      Пісаў Шаўчэнка «Давідавы псалмы» хворы. Творчае напружанне, эмацыйнае натхненне і страсць былі такімі моцнымі, так псіхалагічна вычарпалі маладога паэта, што ён за наступны, 1846 год напісаў толькі тры творы: «За що ми любимо Богдана?..», «Лілею» і «Русалку».

      За чатыры дні да завяршэння «Давідавых псалмоў», а менавіта – 14 снежня, Шаўчэнка звернецца да ўсіх украінцаў з горкімі словаміперасцярогамі ў пасланні «І мертвим, і живим, і ненародженим…»:

      Другой не знойдзеш Украіны,

      Няма другога і Дняпра…

      Дзе пачуццё нацыянальнага гонару і гордасці, пытаецца паэт, дзе павага і любоў да роднай культуры, мовы, звычаяў у тых землякоў, якія «кайданамі мяняюцца, Праўдаю гандлююць. І Госпадам пагарджаюць», «аруць ліха. Ліхам засяваюць», хлусні пакланяюцца?

      І хіліцеся, як заўсёды!

      І зноўку шкуру дзераце

      З братоў-аратых, недарэкаў…

      Абурэнне і гнеў Шаўчэнкі накіраваны супраць тых, хто здрадзіў Украіне, заразіўся «крывадушнасцю» для ўласнага ўзбагачэння. Паэт заклікае:

      Спахапіцеся, вар’яты,

      Юродзівых дзеці!

      Паглядзіце на рай змяты,

      На сваю краіну,

      Палюбіце чыстым сэрцам

      Збітую руіну,

      Раскуйцеся, братайцеся…

      21 снежня таго ж 1845 года Шаўчэнка піша верш «Маленькій Мар’яні» – журботна-пяшчотнае любаванне прыгажосцю, на якую глядзяць прагавітыя вочы. 22 снежня з’яўляюцца «Три літа» – паэзія вялікага болю і вялікага расчаравання ў людзях.

      Вакол мяне, дзе ні гляну,

      Не людзі – змяюкі…

      І засохлі мае слёзы,

      Слёзы маёй мукі.

      Зараз я разбітае

      Сэрца ядам мыю,

      І не плачу, й не спяваю,

      А савою выю.

      Між тым паэта напаткала цяжкая хвароба, і яго перавозяць у Пераяслаў, пад апеку лекара і выкладчыка медыцыны ў мясцовай семінарыі А. Казачкоўскага. Адчуваючы пагрозу смерці, паэт запісвае на лісце паперы словы свайго «Запавета». Але ў шаснаццатым радку яго рука спыняецца на імгненне – напэўна, нялёгка было Шаўчэнку выказаць: «…а датуль я Не ведаю Бога».

      Пакуль не з’явілася сям’я вялікая ўкраінская, сям’я вольная, новая, датуль паэт не бачыць Божай праўды і не гатовы паўстаць перад Богам, яго душа павінна заставацца на зямлі, быць сярод сваіх людзей, несці цяжкую эпітым’ю за зло і няволю.

      Шаўчэнка то цярпліва, то дзёрзка гаворыць з Богам, то просячы, то патрабуючы адказу. Гэтыя адказы выспяваюць у яго свядомасці, і паэт адважваецца сказаць Госпаду ўсё. Усё, што вымучвае яго сумленне, што выпякае душу сорамам за пагарджаны ўкраінскі народ, што абуджае яго перажыванні, налівае СКАЧАТЬ