Мастак. Да 200-годдзя з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі (зборнік). Тарас Шаўчэнка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Мастак. Да 200-годдзя з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі (зборнік) - Тарас Шаўчэнка страница 10

СКАЧАТЬ нацыі? Прачытайма містэрыю «Великий льох» ці верш «П. С.»:

      …Людзі, людзі!

      За скрыль гнілое каўбасы

      У вас хоць маці папрасі,

      Дык аддасце. Яно б нічога,

      Калі – пра п’яніцу якога…

      Балюча, крыўдна за людзей,

      За тых юродзівых дзяцей!

      Прачытайма яго палымяныя сатыры пра «цароў», цэлы цыкл высокага ідэйнага напружання твораў, галоўны матыў якіх: людзі самі сваім рабствам «заслужылі» сабе «цароў» і церпяць іх праз сваю подласць:

      О людзі! Людзі-небаракі!

      Нашто здаліся вам цары?

      Нашто здаліся вам псары?

      Усё ж вы людзі, не сабакі!

      Тут ужо нацыянальная «самакрытыка» вырастае ў «крытыку» чалавецтва, а «нацыянальны сорам» уваходзіць у «агульначалавечы сорам».

      Бязлітасны крытычны перагляд нацыянальнай гісторыі – адзін з галоўных матываў паэзіі Шаўчэнкі. Але адначасова Шаўчэнка падносіў сапраўды гераічныя старонкі ўкраінскай гісторыі і абараняў іх ад фальсіфікацыі, прэтэнзій і замахаў ворагаў, асабліва царызму, які спрадвечна ўкраінскае аб’яўляў сваім.

      Любоў да айчыны ў Шаўчэнкі не сляпая і фанатычна дагодлівая, а відушчая і няўмольная; гэтая любоў не зацалоўвала раны і язвы, а выпальвала іх. Гэтая любоў была вольная ад часта ўласцівага рэпрэзентантам прыгнечаных, пакрыўджаных нацый кепскага тону прыліпчывасці, паддобрывання, клянчання і спецыфічнай занудлівасці беднага сваяка або «непрызнанага генія». Не, гэта была тая любоў, якая замацоўвала тон і пачуццё ўласнай годнасці. А чым вышэйшай і змястоўнейшай станавілася гэтая годнасць, тым больш драматычныя перажыванні адкрывала яна, бо ўсюды натыкалася на абразы і сустракала прыніжэнні; тым больш гнеўна абуралася яна сваімі супляменнікамі, бо бачыла іх неадчувальнасць да гонару, іх прыцярпеласць да знявагі; тым больш ненармальным і неверагодным, ганебна вар’яцкім выяўляўся агульнапрыняты «нармальны» парадак рэчаў, бо здаровы сэнс абывацеля-раба Шаўчэнка ўспрымаў як найподлую бязглуздзіцу, – і тым больш востра пякла яго туга па «вар’яцтву» высакароднасці, годнасці і гонару, «вар’яцтву» подзвігу, гэтая вечна надзённая туга («Юродивий»).

      Вось чаму Шаўчэнка ў гісторыі свайго народа знаходзіў і ўслаўляў святое «вар’яцтва» подзвігу і сам ім быў. І сам увасабляў у сабе невыкараняльную творчую сілу свайго народа, само існаванне якога насуперак усім прароцтвам і прадпісанням і было тым «вар’яцтвам» гістарычнага подзвігу.

      Вось чаму вера ва Украіну «аднаўлялася», як «аднаўлялася» ў простым людзе і сама не раз пахаваная, пакінутая панска-інтэлігенцкай «красою нацыі» Украіна.

      Вось чаму, пры надзвычайнай драматычнай складанасці вобраза айчыны ў Шаўчэнкі, у якім супрацьборнічаюць такія палярныя і цяжкія эмоцыі і рэфлексіі, – гэты вобраз з’яўляецца адназначным, святым.

      Пра Шаўчэнку не раз гаварылася, што ён адзін выратаваў цэлую нацыю. Тут СКАЧАТЬ