Название: Трэцяе пакаленне
Автор: Кузьма Чорны
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Литература 20 века
isbn: 978-985-02-1090-6
isbn:
Па той бок агароджы, направа ад брамы, расло некалькі старых дубоў. Шэпчучыся, дзве цёмныя постаці адышліся пад гэтыя дубы. Частакол даходзіў да самых дубоў. Міхалка анямеў пры частаколе. Скуратовіч шаптаў:
– Табе лепш не ісці ў дом, не будзь такі смелы. Нашто рызыкаваць?!
– Мяне не пыталі? – запытаў Толік.
– He, ты ж у арміі.
– Развёрсткі не дамагаюцца?
– Няхай хіба за горла павесяць. Я згарэў датла і каб яшчэ зноў развёрстку!
«Уцёк з арміі, – думаў Міхалка – Ён жа і раней уцякаў з арміі. Усё было так проста. Уцёк, а бацька пайшоў з ім пабачыцца». Міхалкам ужо апаноўвала расчараванне. Раптам у яго з’явілася новая думка: «Ніхто не ведае, што ён уцёк з арміі, а я адзін ведаю. Пачакай жа ты!» Свядомасць гэтага пачала ператварацца ў нянавісць. Ён адарваўся ад частаколу і пайшоў проста да кухонных сянец. «Добра было б, каб мяне ўбачылі», – думаў ён. Дайшоўшы да сярэдзіны двара, ён сумысля моцна пабег, і яго заўважылі. Ён чуў, як Скуратовіч скамандаваў сабаку, ціха, каб мала каму і чуваць было:
– Кусі!
Сабака гэцнуў цераз частакол, кінуўся на Міхалку і хапіў яго лапамі за плечы; стаяў на задніх лапах і быў вышэйшы за Міхалку. Замест таго каб ірвануць зубамі, сабака аблізаў яму твар.
– Ах ты, Лыска, каб ты здох, – палашчыў Міхалка сабаку рукой па галаве.
Сабака віляў хвастом.
– Міхалка, ты? – гукнуў Скуратовіч.
Але Міхалка быў ужо ў кухні на сваёй пасцелі. Толік шаптаў бацьку: – Я гэтага гадзюка зараз прыбяру зусім. Толькі каб неўзаметку было.
Скуратовіч паціснуў плячыма.
Назаўтра Скуратовіч дапытваў Міхалку, ці гэта ён хадзіў уночы па двары, але дапытацца не мог: Міхалка не прызнаваўся, Міхалка пачаў баяцца і Скуратовіча і яго хутара. Ён адпрасіўся ў старога Скуратовіча на дзень дадому. Скуратовіч доўга не пускаў, але ўсё ж не мог даць рады Міхалкавай упартасці.
Гэтая дзіцячая душа была змучана і разарвана на часткі ўсім тым, што навісла над ёю. Тут бы трэба было мець і больш год, і цвярдзейшую натуру, і здаровую руку, у кожным разе на Скуратовічаву, якая накіравала б гэту душу куды трэба. Натура тады б ішла напралом.
На схіле сонца з паўдня ён быў дома. Можна сказаць, што толькі цяпер ён як мае быць адчуў, што такое чалавечае – не жыццё, а існаванне. Гэта тым больш страсянула яго, што перад ім быў яго бацька. У гэтыя часы невыразныя, несфармуляваныя адчуванні гэтага дзіцяці можна было б сфармуляваць так: «Круціцца бязлітасная і халодная штука. Яна бяздушная. I ўсё, што трапляе пад яе, яна душыць і крышыць. Пад гэтую машыну трапіў бацька».
– Тата, – сказаў Міхалка, падыходзячы да бацькі.
– Міхалка, ты прыйшоў… – бацька не мог далей гаварыць.
Ён СКАЧАТЬ