Трэцяе пакаленне. Кузьма Чорны
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Трэцяе пакаленне - Кузьма Чорны страница 18

Название: Трэцяе пакаленне

Автор: Кузьма Чорны

Издательство: Электронная книгарня

Жанр: Литература 20 века

Серия:

isbn: 978-985-02-1090-6

isbn:

СКАЧАТЬ style="font-size:15px;">      – Я не адважыўся ўвайсці адразу, – пачаў апраўдвацца Міхалка. Гэта я хацеў папрасіць дзядзьку Сцепуржынскага, каб аддалі мне маю папружку.

      – Жаба ты малая, з сваёй папружкай, – з прыкрасцю замармытаў Сцепуржынскі. – Аддам тваю папружку, няхай цябе д’ябал з ёю разам. Чаго ты лезеш, куды цябе не просяць!

      – От я табе зараз так дам папружку, што век вечны памятацьмеш яе смак! – абазваўся Скуратовіч. – Гоніць цябе нячыстая сіла ўсюды, каб з цябе выгнала…

      Збянтэжаны Міхалка тузануў угару за паясніцу штаны і павярнуўся ціхом выйсці.

      – Стой! – яшчэ мацней зароў Скуратовіч – Слухаў, пад дзвярыма стоячы?

      – Дзядзечка, я хацеў папрасіць, каб папружку аддалі.

      – Я табе так пастаю пад дзвярыма, што цябе ногі не ўтрымаюць.

      – He буду больш! – заенчыў Міхалка, не ведаючы, за што на яго крычаць і чаго ад яго хочуць.

      – Ах, ах, – стагнаў Скуратовіч, – гэтак тая падслухоўвала усё і падглядала. – Ён гаварыў пра Зосю, але Міхалка нічога не разумеў. – Так і гэты ўсё выглядае. От даў мне Бог кару! He дай божа трымаць чужую душу ў сваёй хаце.

      – Чужаніца – гэта непрыяцель, – пацвердзіў Сцепуржынскі.

      – Ну, што ж цяпер? – развёў рукамі Скуратовіч.

      У яго быў такі выгляд, як быццам ён хацеў сказаць: «усё прапала».

      – To я пайду, – сказаў Сцепуржынскі.

      Скуратовіч вывеў яго з хаты, і яны ўдвух прайшлі дваром да брамы, ціха гаворачы. Міхалка пайшоў у кухню і лёг спаць. Праз хвілін пяць ён, стомлены за дзень бегатнёй за каровамі, моцна спаў. Раніцай яго, як і заўсёды ў апошнія часы, пабудзіў гаспадар (раней яго будзіла гаспадыня). Нанятая пасля смерці Скуратовічыхі жанчына ўжо канчала даіць каровы. Міхалка, на хаду падпяразваючы свой халацік, злосны ад страшэннай прагнасці нічога не знаць і нічога не хацець, а толькі спаць, адкінуў адну фортку брамы і патурыў з двара каровы.

      – Я табе памагу прагнаць паўз грэчку, – сказаў Скуратовіч, выцягваючы на хаду выгінастую ламачыну з накіданага каля плота лому.

      Міхалка здзівіўся такой небывалай гаспадарскай услужлівасці, нават тону яго голасу. Гаспадар ішоў поплеч Міхалкі. Міхалку было так няспрытна ісці. Куды вальней ён сябе адзін адчуваў бы.

      – Табе гэта ці не чатырнаццаць год? – ціха пачаў гаварыць Скуратовіч.

      – Чатырнаццаць, – згадзіўся здзіўлены Міхалка.

      – От, бачыш, ты яшчэ год не дарос!

      – He дарос?

      – Помачы бацьку ні ад каго няма яшчэ ў вас?

      – Няма.

      – А бацька хворы?

      – Хворы.

      – Яму што – яму, каб нічога не рабіць ды каб лёгкі хлеб, то ён і скрыпеў бы пакрысе на свеце. А так – калі клопат, работа, сілкавацца няма чым, перадыхнуць няма пры кім… яго ж на вайне атруцілі і яшчэ мала, дык ранілі. На, цешся, жыві, чалавек, як хочаш! Ого, вайна, не дай божа! Ты ж сам бачыш.

      – Бачу.

      – Я СКАЧАТЬ