Пошукі будучыні. Кузьма Чорны
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Пошукі будучыні - Кузьма Чорны страница 9

Название: Пошукі будучыні

Автор: Кузьма Чорны

Издательство: Электронная книгарня

Жанр: Литература 20 века

Серия:

isbn: 978-985-15-2425-5

isbn:

СКАЧАТЬ І бацьку якраз хаваў…»

      Цяжкі боль здушыў яму грудзі. Ён выйшаў на двор. Пачынаўся дробны дождж, мусіць, на ўсю ноч. Ён пайшоў класці нанач коням апошняе сена. Волечка ўвагнала ў двор карову і пайшла ў хату па дайніцу. Каўбаса ляжала на стале. Волечка адламала драбок ад каўбасы і паклала ў рот. Якая асалода жаваць каўбасу! Як даўно яна не ела смачнай яды! А што, калі ён заўважыць, што яна ела каўбасу? Гэта ж яму абяцанае. Да таго ж – ён увесь дзень малаціў, а яна так сабе круцілася каля хаты. Як злоўлены злодзей, яна шпарка паклала каўбасу і пайшла даіць карову. Ён стаў збоку і глядзеў, як яна працуе.

      – А хто ж табе на жыта ўзараў?

      – Я сама.

      Ён і не падумаў пра гэта. Якая яна маладзец! Ворыва ж у яго ўяўленні заўсёды звязвалася з вобразам здаровага мужчыны. Калі яны прыйшлі ў хату і запалілі агонь, ніхто з іх не хацеў есці каўбасы.

      – Ты малаціў цэлы дзень!

      – А ты арала можа цэлы месяц!

      Каўбаса так і асталася на стале, і толькі назаўтра зранку яны з'елі яе ўдваіх, кусаючы, як згаварыўшыся, многа хлеба і мала каўбасы, каб надалей расцягнуць прыемнасць. Тры дні ліў дождж. Кастусь толькі і займаўся тым, што зранку малаціў, а адвячоркамі ўкошваў травы коням нанач. На чацвёрты дзень падзьмуў вецер, і шэрыя засцілы восеннага неба падняліся ўгару. Уночы зырка ўзышлі зоры, і пачаліся дні з ціхім сонцам і жаўталісцем на дрэвах і пад дрэвамі. «Можа я рассеяў жыта і не вельмі мерна, але затое добра забаранаваў. Зерне ў зямлі, то яно ўзыдзе». Так думаў ён. І на душы ў яго было лёгка: ён жа скончыў такую важную работу! «А цяпер ужо хутка можа прыйдзецца і ехаць куды-небудзь». І ён узяўся адпасваць у дарогу свайго каня. Ён важдаўся з параю коней і днямі і начамі. То карміў іх, то пасвіў. Нарэшце зноў прыйшла шчаслівая часіна: Волечка сказала яму:

      – Можа, ты мне паможаш на зіму дроў навазіць?

      Трэба думаць, што яна адчувала яго смутак перад невядомасцю будучыні. Часамі яе агортаў одум. Яна думала пра яго і шкадавала яго. Можа гэта ўжо фармавалася жаночая душа, у якой многа месца для чужой бяды. Ёй было вялікай радасцю бачыць, як ён шчасліва ажывіўся і ўхапіўся за прычыну яшчэ тут астацца. Яна ўжо разумела яго навылёт. І гэта пачалося куды раней, чым ён пачаў угадваць яе думкі і патрэбы. Кожны дзень яны пачалі ездзіць у лес. І так засталі іх ужо добрыя прымаразкі. Рэчка з берагоў пачала прымярзаць, вада ў ёй стала чыстая, і на сонцы дно прасвечвала ў ёй усюды. Гэта былі дні апошняга смутку Кастуся Лукашэвіча. Раней смутак з'яўляўся ў яго парывамі. Цяпер ужо час прайшоў, востры боль душы прытупіўся. Час лячыў душу. Смутак аб бацьку, аб родным кутку, аб усім тым, што страцілася і што ўжо вярнуць было цяжка, і на гэта надзей не было – смутак аб гэтым ападаў і зменшваўся, і аставаўся без выбухаў і болю. Ужо з'яўляліся ў душы першыя адзнакі таго, што ўжо тут, на гэтым месцы, душа знойдзе радасць быць у сваёй радасці. Ясныя былі дні, і марозлівыя, і, як заўсёды ў тую восень, ціхія. Цішыня і спрыяла ўраўнаважанню яго душы. Гэта была мясцовасць, дзе як бы сышлося ўсё, да чаго ён прывыкаў некалі ў маленстве. На даляглядах сінелі СКАЧАТЬ