Название: Пошукі будучыні
Автор: Кузьма Чорны
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Литература 20 века
isbn: 978-985-15-2425-5
isbn:
– Ну, чулі? Гэта яму золата муляла. Гэта за яго Густаў стаў бы памешчыкам. Я і сам дзіўлюся – няўжо за яго цэлы маёнтак льга купіць? А можа, у Нямеччыне цана на зямлю такая малая? Э, ого, ого! Дык жа ў адным пярсцёнку дарагое каменне! А Божа! А на гадзінніку што выпісана! Граф Паліводскі! Ну няўжо і граф на вайне бывае забіты або ранены? Як той казаў – вайна не толькі лье кроў, але і кожную брудную душу выверне на паказ свету. А ты, Паліводскі, быў граф, а пасля нейкі Густаў панаваў бы за тое, чым ты зіхацеў. А я – дык лепш капусту буду садзіць і карову карміць. Якая цяпер карысць таму Паліводскаму, што ён быў графам! Я большы за яго граф, бо калі я каго ад крываўкі вылечу, то мяне добрым словам успамінаюць і пры спатканні дзякуюць. Чуеш, ты там, за комінам! Не лезь у графы, а будзь чалавекам!.. Нешта ж Трыбуховіч з парсюком не пад'язджае. А ўжо і дзень праходзіць. Ну як вы абое? Каму што баліць? Я казаў, што па паўдні распагодзіцца. Бач ты, ужо і сонца выбліснула. Дзе ж гэты Трыбуховіч дзеўся? Хіба яго чэрці на мерку схапілі? Ах, чортава пара!.. Ну, на дварэ весялей робіцца, сонца бляша як мае быць… А тым часам салдат, як бачыш, сканваіраваў гэтага немца куды трэба і назад варочаўся адзін, таксама куды яму трэба. Дык вось гэты салдат то пешкам ішоў, то ехаў, як траплялася. У нашым мястэчку ён нейкага сабе спадарожнага грузавіка чакаў і, успомніўшы, да мяне начаваць прыйшоў. Вечарам мы з ім сабе слова за слова, а ён мне расказвае пра таго немца. Божа мой, кажа ён, не пазнаць стала немца. Як толькі, кажа, выйшлі за Сумлічы, дык той немец адразу пачаў высвістваць, выспеўваць, ганяць пры дарозе птушак, вітацца з кожным, хто па дарозе праязджае, гэтакі ў яго шчаслівы час настаў. Вы чуеце? У яго радасць жыцця стаптала пад ногі смутак смерці. І вось на першай папасцы, выпрасіўшы ў салдата колькі лісткоў паперы з запісной кніжачкі і алавічок, дробна і густа нешта ўсё пісаў і пісаў, а пасля запячатаў у канверт і даў салдату, каб той на першай пошце, ці дзе іх здаюць такія пісьмы, адправіў. Эй, ты там, за комінам, ты думаеш, я вытрымаў, каб не прачытаць і гэтае пісьмо, якое яшчэ ляжала ў салдата ў кішэні? Пакуль салдат спаў да раніцы, я і гэтае перагнаў на нашу мову. Слухайце: «Густаў, сынок мой, Анна, Берта! Шчасце і радасць, я жывы! Я іду дарогаю, і нада мной свеціць сонца. Усе людзі на зямлі добрыя і мілыя. Каб вы толькі ведалі, як аба мне дбалі і пра мяне клапаціліся тыя чужыя людзі, у хаце якіх я ляжаў! З'явіўся нейкі стары доктар і лячыў мяне, дай Божа яму здароўя. СКАЧАТЬ