Пошукі будучыні. Кузьма Чорны
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Пошукі будучыні - Кузьма Чорны страница 7

Название: Пошукі будучыні

Автор: Кузьма Чорны

Издательство: Электронная книгарня

Жанр: Литература 20 века

Серия:

isbn: 978-985-15-2425-5

isbn:

СКАЧАТЬ ачуняў і ўжо здаровы? А ты думаў, што памрэш, адзін сярод чужых людзей? Аж ты ўбачыў, што гэтыя людзі цябе ратавалі і паставілі на ногі? Ты кажаш, што ў цябе ёсць дома сын, якому цяпер ужо дзесяць год? Ён таксама, як і ты, завецца Густаў Шрэдэр? Тое, што ён ёсць на свеце і што ты ачуняў, радуе цябе? Ага, ты хочаш чым-небудзь аддзякаваць нас усіх і найбольш гэтую малую? Ну дык яна завецца Волька.

      Вядома, немец нічога не ведаў, што кажа фельчар. Але ён, і не чуючы і нічога не слухаючы, гледзячы сам у сваю душу, раптам прыгарнуў да сваіх грудзей Волеччыну галаву, і твар яго перасмыкнуўся момантным рухам шчасця. У наступны момант ён пачаў шнырыць па патайных кішэнях і пад падшэўкай свае адзежы. Ён дастаў адтуль два ці, можа, і тры залатыя гадзіннікі, некалькі залатых пярсцёнкаў, звязаных ніткай, і залаты нацельны крыжык праваслаўнай царквы – васьміканцовы з мініяцюрным абразком на адваротным баку расейскага барадатага святога. Усё гэта ён загарнуў у прыгаршчы і сунуў у рукі Волечцы. Яна збянтэжылася і апусціла рукі. Немец сілаю даваў ёй гэты дарагі падарунак. Было вельмі падобна, што гэтыя рэчы душаць яго і ён стараецца выратавацца ад іх.

      – Гэта табе, – гаварыў ён, – каб ты была шчаслівая за маю радасць. Мой Густаў цяпер мае свайго бацьку.

      Твар яго свяціўся радасцю. Пячаць вялікай праўды ляжала на яго вачах: ён уладар свету, бо ўжо зноў ходзіць па зямлі і трохдзённае змрочнае ўтрапенне яго мінулася навек. А ўсё золата, якое толькі ёсць на свеце, – нікчэмная драбяза і непатрэбшчына перад самім жыццём. Здавалася, праменне ідзе ад яго ўсмешкі. Усміхаўся шчасцем і салдат, і фельчар, і нават Кастусь, толькі Волечка стаяла чамусьці маўклівая. Гэта была сцэна як бы бурнай чалавечай радасці.

      Салдат раптам сказаў:

      – Ну што ж, Бог дасць, скончыцца вайна, і жыць будзем у сваю волю.

      Немец усё гаварыў раз-поразу:

      – Густаў, Густаў…

      Фельчар як бы раіўся сам з сабою і сам сабе ўсміхаючыся:

      – Прыехаўшы дадому – адразу забегчы ў сад… – І тут жа растлумачыў, усё не спускаючы з губ усмешкі.

      – Густаў… Густаў… – выварочваў немец перад гэтымі людзьмі сваю душу.

      Здавалася, што няма на свеце ні вайны, ні выгнанства, а толькі радасць чалавека жыць сваею воляй.

      Раптам салдат спахмурнеў, устаў і сказаў:

      – Ну, немец, у дарогу.

      Немец здагадаўся і таксама спахмурнеў.

      Значыцца, і вайна была, і трэба было мець непрыемны абавязак гнаць палоннага чужынца, якога сюды загнала ліха, і трэба было ісці пад канвоем.

      Немец памахаў рукой Волечцы, і апошні промень усмешкі патух на яго твары. Салдат апанураў адразу і выйшаў следам за немцам выконваць свой прыкры абавязак. Фельчар устаў, паглядзеў на залатыя рэчы, якія ляжалі на стале, і панура прамармытаў: – Гэта расейскія афіцэрскія рэчы. Эйш, сукін сын, паздзіраў з мёртвых або раненых. – Тут ён убачыў, што на стале ляжыць тое нямецкае СКАЧАТЬ