Название: Пошукі будучыні
Автор: Кузьма Чорны
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Литература 20 века
isbn: 978-985-15-2425-5
isbn:
– Не, гэта Волеччын.
– Грэйся! З цябе павінна выйсці сем патоў, толькі тады маеш права з печы злезці! Ты мне глядзі! Шэсць патоў сыдзе, а ты не злазь. Чакай сёмага.
– А як жа іх лічыць тыя паты? – ледзьве адцягнуў голас Кастусь.
– Выцірай лоб і чакай, пакуль зноў замакрэе. І так да сёмага разу.
– Добра, толькі я раней пайду каня пастаўлю.
– Не смей! Нічога каню не зробіцца, калі і пастаіць на свежым паветры. Каня кожны вецерынар можа вылечыць. А няхай паспрабуе цябе вылечыць! Толькі я цябе магу лячыць! А дзеля гэтага Волечцы прыйдзецца ў бродзе купацца. Чуеш?
– Чую, – прахрыпеў Кастусь, сцішваючыся за халодным комінам.
– А цяпер і я павінен аптэчнага ўзяць, бо і я прамок і дрыжу, як нячысты пад крыжам. – Ён дастаў з кішэні пляскатую бутэльку і напалам разліў усё, што ў ёй было.
– Гэта мне, а гэта табе, хлопча. Пі, не бойся. Бачыш, я не атруціўся. Гэта самы чысцейшы на свеце аптэчны спірытус! А табе, малая, гэтыя пілюлі, глытай па тры на дзень. На! Глыні першую. Так ляжыце і мяне чакайце. А я пайду. Тут у мяне інтэрас ёсць на мястэчку. У Дарахвея Трыбуховіча парсюка пайду старгую. Ты не бойся, у брод больш не палезеш. Мяне сам Трыбуховіч заімчыць назад. Разам з парсюком. Хэ-хэ! А, і ты, малая, усміхаешся! Ну, дык я на тваім вяселлі буду гуляць.
І фельчар выйшаў з хаты. Кастусь высадзіў галаву з-пад кажуха. Ад спірытусу галава яго ўжо кружылася. Ён глянуў на Волечку. Гэта ж ён, гэты фельчар, выдумаў, што Волечка смяялася. Гэта быў адзін з яго метадаў хутчэй паднімаць хворых на ногі – найцудоўнейшае лякарства, якое, на вялікі жаль, не ў пашане ў нашых вучоных медыкаў, лякарства, без якога мала памагаюць усялякія уратрапіны і дзіурацін з папаверыні, нават і тады, калі іх змяшаць разам, абліць магнезіумам-сульфурыкумам і прысыпаць зверху лакрычным парашком.
Волечка ляжала сцішыўшыся. Відзён быў яе твар, ружовы і спацелы. «Няўжо ў яе і раней быў такі востры нос?» – думаў ён, гледзячы на яе. Сам жа ён, колькі ні чакаў, ніводнага поту не прычакаў. Але яму стала горача, і пакрысе ён пачаў вылазіць з-пад кажуха. А Волечка нават і не варушылася. Можа яна спала? Тым часам фельчар, вясёлы, рухавы і схільны да гаварлівасці, увайшаў у хату і паведаміў, што ўжо як мае быць выбілася на пагоду і што ён старгаваў у Трыбуховіча япрука. Ён усё гаварыў і гаварыў:
– Хутка пад'едзе Трыбуховіч, і я паеду. Добра, што ясна робіцца. Вы ж тут праўцеся і сцеражэцеся… А, дай Божа памяць! Ці схавалі ж вы хаця добра тыя гадзіннікі і пярсцёнкі, што той немец вам пакінуў? Бо гэта, бачыце, чаму я пытаю? Ведайце, бо можа вы і не ведаеце, што ён вам пакінуў, гэты немец. Гэта чыстае золата. Вы за гэтае золата можаце фальварак купіць! Вось што, калі хочаце ведаць! Вы цяпер СКАЧАТЬ