Надбярэзінцы. Фларыян Чарнышэвіч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Надбярэзінцы - Фларыян Чарнышэвіч страница 6

СКАЧАТЬ style="font-size:15px;">      Многія хлопцы апусцілі калы і няўпэўнена азірнуліся вакол: здавалася, умовы іх задаволілі.

      – Бяжы, хлопча, дадому хутчэй, – павярнуўся Балашэвіч да наймалодшага сына. – Вазьмі на гарышчы кавалак сала, забяры з шафы цукар і скажы бабам, каб на агародзе ўсю рэпу вырвалі, і неадкладна сюды прыносьце.

      – Ты, сабака, думаеш, што нас кавалкам сахару купіш? – закрычаў, выскокваючы наперад, Маталах, першы ў Нітах задзіра. – Вось табе, шэршань стары!

      І кінуў камень у Балашэвіча, які ўсё яшчэ стаяў, павярнуўшыся да сына. Трапіў у галаву крыху вышэй за вуха. Стары войкнуў і споўз на зямлю, сплываючы крывёй.

      Ян, Марцін і Бронік кінуліся бацьку на дапамогу.

      – Вы толькі паглядзіце на ляха! – пад’юджваў Маталах. – Ён нам будзе выдзяляць па скрылёчку, як свінапасам! Самі возьмем! Рагі нашы, усё наша! На ляхаў, рабяты! На мяцежнікаў! Мы рускія! Пастуха абідзелі! За мной, рабяты!

      Ён выставіў наперад кій і палез на сярэднюю маставую апору, спадзеючыся перабрацца, пакуль рагоўцы ў замяшанні. Па бакавых апорах за ім рушыла яшчэ двое зухаў.

      Уладзь, Саўка і Людвік – другі парабак – загарадзілі ім дарогу. Уладзь стаў насупраць Маталаха.

      – Ну чакай, зараз я табе за татку ўсыплю, – шаптаў ён, прысеўшы для скачка, нібы кот. Падпусціў на даўжыню кія і выцяў у плячо, скінуўшы задзіру ў рэчку. Цэліў, праўда, у галаву, але пакуль размахваўся, Маталах адхіліўся ўбок. Са сваім супраціўнікам Саўка зрабіў тое самае, а Людвік высунуўся задалёка, праз гэта слаба замахнуўся, і ягоны непрыяцель здолеў абясшкодзіць удар і вывернуцца.

      Тым часам Ян з Бронікам паднялі параненага бацьку. Ён бязвольна вісеў у іх на руках і сплываў крывёю, але быў прытомны.

      – Бронік, сынок, адвядзі мяне дадому, – ледзь чутна прамовіў ён. – А вы, дзеткі, бараніцеся колькі зможаце. Толькі прашу, не біце насмерць і самі беражыцеся.

      Ні на што не зважаючы, нітаўцы ўсё яшчэ ўпарта пхаліся па апорах. Некаторыя валіліся ў раку альбо са стогнамі паварочвалі назад, а іх месца адразу ж займалі іншыя ўдальцы. Натоўп падаграваў сябе дзікім выццём, такім вуркатлівым і шалёным, што здавалася, нібыта людзей у ім тысячы – цэлая татарская арда. Лезлі па-рознаму: адны асядлалі брусы і перасоўваліся на дупе, а другія абаранялі першых, выставіўшы палкі і наступаючы ззаду. Але ўсё марна: рагоўцы, стоячы на цвёрдым беразе, адбівалі любы напад без адзінага высілку.

      – Ужарым, рабяты! Палкамі ў іх давайце! – выбіваўся асобны голас з усеагульнага крыку. – Ужарым! Палкамі! Дайце палак! – разыходзілася па натоўпе і ляцела па грэблі аж да конюхаў.

      Падлеткі аддалі коней дзяўчатам і пабеглі па палкі.

      Неўзабаве гурт атрымаў жаданыя снарады, кінуўся ў атаку – і паветра ажно зазвінела, калі ў яго са свістам узняліся шматлікія калы.

      Раз-пораз рагоўцы з сыканнем хапаліся за руку, плячо, галаву ці нагу, якія апыналіся пад палачным агнём, але не адступалі. Удары дзеравячынаў, ды яшчэ і пераважна струхлелых, не маглі ні аглушыць, ні СКАЧАТЬ