Надбярэзінцы. Фларыян Чарнышэвіч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Надбярэзінцы - Фларыян Чарнышэвіч страница 2

СКАЧАТЬ style="font-size:15px;">      – Затопчуць дык затопчуць, заб’юць дык заб’юць, але ўрадніка прасіць ні я, ні сыны мае не хочам. Самі бараніць будзем.

      – Гм, прасіць не хочаце… А тады чаму ж хаця б нас не паклікаці? Мы ж можам разам, усе ляснічыя з аб’ездчыкам сабрацца, з засценку дзясятак які спрытнейшых хлопцаў узяць, і як будзеце ведаць, што маюць прыйсці, засесці за мастком у лесе, а там ужо грамадою лупануць ды матыліцу з галоваў выгнаць.

      – Яно калі захацець – дык можна і людзей сабраць, і перцу ўсыпаць, а далей што? Сёння ім талакою адлуп дамо, а раніцой яны зноў накінуцца. Не будзем жа ўвесь час напагатове стаяць. А зусім раз’ятрацца – дык і спаліць могуць. Што, не так?

      – Вы іх адно раздражніце і ўсё. А я вам кажу, што як добра налупіць, дык больш не прыйдуць. Вось як дзяцей свавольных вучаць?

      Балашэвіч нязгодна пакруціў галавою і цяжка ўздыхнуў.

      – Ой, пане Васілеўскі, верыш – так нам гэтая грызня з імі ўгоркла, аж страх! Мы ўжо з сынамі гаварылі: хай толькі Бог дасць да канца кантракту дажыць, а болей не трэба. Свайго, уласнасці сваёй, ужо будзем у люднейшым месцы шукаць.

      – Ай, ды перамелецца ўсё, праміне – і далей тут жыць будзеце. Столькі гадоў ужо… Такі хутар кідаць не варта… А яшчэ чаго ў вас новага? Як здароўе вашае?

      – Дзякуй за клопат, от, клыпаю памаленьку.

      – І тое добра. Вам, пане Балашэвічу, зараз толькі жыць і песні спяваць. Такую гаспадарку паднялі, такіх сыноў разумных выгадавалі! Во, – павярнуўся ён да хлопчыка, – і ўнук ужо які! Такі ваяка. А вучышся як? Чытаеш лоўка ўжо?

      Ён на ўласныя вушы чуў неяк, як хлопец чытае, але згадаў навуку, бо хацеў пахваліцца ўласным сынам.

      – Добра вучыцца, – сказаў Балашэвіч. – Ты ж чуў яго чытанне.

      – І мой ужо чытае, дзякуй Богу.

      – Чытае, кажаш? А я ж помню, што як зімою малацілі, то быў у нас і не ўмеў ні бэ ні мэ.

      – Так, зімою жаднай літары не ведаў, а цяпер от чытае – як рэпу грызе.

      – Скуль жа так хутка? Навучыў хто?

      – Дык часам Казік са Смалярні, Каралеў унук, паказвае, а астатняе сам. Знойдзе якую паперку друкаваную і разбірае сабе, чытае, вучыць. Так яму навучыцца закарцела, што нават і ў сне пра гэта гаворыць.

      – Калі так моцна хоча, то вучыце, час ёсць яшчэ, хлопец не стары.

      – Лёгка сказаць – вучыце, але дзе, як, за што?

      – Зімою хай да Казіка ходзіць, недалёка ж. Ці, можа, ён болей вучыць не будзе?

      – Вучыць будзе, але незасцянковых баіцца браць, каб ураднік не разагнаў.

      – Пагутары са сваім аб’ездчыкам, мо штосьці…

      – Ды што там аб’ездчык, – перарваў Васілеўскі. – Я самога памешчыка хачу прасіць. Калі прыедзе зімой на паляванне і з мядзведзем пашанцуе, дык пакланюся яму нізка, руку пацалую і буду прасіць памагчы ды парадзіць. Прасіць буду.

      – Прасіць можна, язык не адваліцца, – пагадзіўся Балашэвіч і паглядзеў на сонца, якое ўжо хавалася ў прагал між верхавінамі лясных дрэваў. – Але пакуль мы тут з табою блынды правім, час бяжыць. Мне сёння трэба яшчэ з СКАЧАТЬ