Надбярэзінцы. Фларыян Чарнышэвіч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Надбярэзінцы - Фларыян Чарнышэвіч страница 37

СКАЧАТЬ гонар ад таго, што на крэсавых землях столькі красы і сілы ёсць, столькі абаронцаў веры, прыхільных задуме святой каралевы Ядвігі.

      А потым уперамешку пайшлі штандары з незлічонымі стужкамі, лес харугваў, выявы і скульптуры святых дастойнікаў. Усё было ўбранае ў квецень і зелень, усё ў атачэнні моладзі ў белым.

      Калі яны ўсе прайшлі, на пляц ступіла духавенства. У першых дзвюх чацвёрках – семінарысты і вікарыі з дэканатаў і большых парафіяў. Потым – пробашчы: глускі, старадарожскі, асіповіцкі, шацкі, блонскі, бярэзінскі, свіслацкі, шклоўскі, быхаўскі, жлобінскі, шацілаўскі і парыцкі. У апошняй – дэканы: слуцкі, ігуменскі, рагачоўскі і рэчыцкі.

      Затым ксёндз канонік Красінскі, праваруч ад якога ішоў магілёўскі дэкан – ксёндз Святаполк-Мірскі, а леваруч – царскі саветнік Несмяртэльны, самы высокапастаўлены чыноўнік краю, нёс святочную дараносіцу. Косцік Васілеўскі і трое яго аднагодкаў, усе ў карункавых комжах з чырвонымі накідкамі, трымалі на імі балдахін. Ксёндз пробашч Буйноўскі кадзіў перад імі, а чатыры маленькія дзяўчынкі сыпалі пад ногі кветачкі, увесь час прысядаючы. За імі ішоў аркестр з вялізным хорам, якімі дырыжаваў мясцовы капелан. Яны гралі й спявалі хвалу Найсвяцейшаму Таемству.

      А потым ужо, за суплётам чацвярнога кардону, што прыкрываў хор, навальнічнай лавінаю цёк незлічоны натоўп. Пакуль праходзіла працэсія, ён – як вокам кінуць – стаяў шчыльнай масаю, шырокім морам у касцёле, на пляцы ля касцёла, на вуліцы, пры платах. Нават з дахаў суседніх дамоў сачылі, як плывуць калоны моладзі, харугвы і святыні, лічылі і дзівіліся раскошы шэсця, слухалі ўрачысты гук званоў і радаваліся ўсёй душою. Пры з’яўленні балдахіна натоўп ускалыхнуўся, раптоўна забулькатаў і з усіх бакоў рынуў да яго.

      Але дасягнула мэты толькі вузкая ручаіна, што змагла праціснуцца праз браму, – рэшта бурліва хвалявалася наўкола, рыхтык ніва зялёнага жыта ў ветраны дзень. Ніхто там больш не валодаў сабою. Самых дужых мужчын насілі туды-сюды раскалыханыя людскія хвалі, нібы штармавое мора – маленькую шчэпку.

      Кожныя некалькі хвілінаў праз браму праходзіў тысячны натоўп – а акіян на пляцы заставаўся бурным і бяскрайнім. Часам групкі закаркоўвалі ўваход, і тады цісканіна пры браме рабілася яшчэ большай.

      А званы ўжо змоўклі, абвяшчаючы, што канонік затрымаўся пры адным з алтароў, пастаўленых у горадзе. Людзі сцішыліся і схілілі галовы, шэпчучы малітвы.

      Праз хвіліну званы зноў бомкнулі, і натоўп зноў забурліў, фантанамі пырснуў на вуліцы і рушыў далей за працэсіяй. Здавалася, гэтай рацэ, што мігцела фарбамі каляровых жаночых хустак і мужчынскіх лысінаў, не будзе канца: яна ўсё расла і лілася ў бясконцасць. Урэшце касцёл спаражнеў, пляц апусцеў, агаліліся платы і дахі – а парадзелыя групкі ўсё сцякалі з завулкаў, выходзілі з брамаў і веснічак, злучаліся і працягвалі шэсце.

      І вось скончылася. Стотысячныя лавіны плылі па горадзе, абвяшчаючы і прыгнечаным, і прыгнятальнікам, што пасля двухсот гадоў русіфікацыі, забароны вучыцца на роднай мове, СКАЧАТЬ