Надбярэзінцы. Фларыян Чарнышэвіч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Надбярэзінцы - Фларыян Чарнышэвіч страница 31

СКАЧАТЬ адказвае: «Я паляк». – «Так, ён рымскаго вераіспаведанія», – падхоплівае Грывень. «А я ведаю, – кажа поп, – і не пытаю ў яго ні малітваў, ні катэхізісу, але Стары Запавет ён мусіць ведаць. Дык што, пра патоп нічога не ведаеш?» Паўловіч пык-мык і маўчыць. «Ты ніколі не чуў, хто ўратаваўся ад патопу?» – зноў пытае поп. «Ной», – успамінае Паўловіч. «Добра, – хваліць поп. – Але ж не толькі ён, у яго ж сям’я была. Колькі Ной меў сыноў?» – «Сем», – вырываецца ў Паўловіча. Экзаменатары рагочуць. «У нашай польскай Бібліі пішуць так», – выкручваецца ён. Гэтыя зноў са смеху падаюць. Поп устае і да класа: «Хто з палякаў добра ведае сваю каталіцкую гісторыю?». Я падымаю руку. «Што, у вас праўда так напісана?» – пытаецца. «Так, отчэ Закона учыцель, – кажу я, – у нашай польскай гісторыі пішуць, што сынамі Ноя былі Сем, Хам і Яфэт». – «Дык гэта толькі тры», – пярэчыць ён. «Так, тры, але старэйшага звалі Сем, што Паўловіч вам і сказаў». А Паўловіч здагадаўся і падхоплівае: «Так, отчэ Закона учыцель, я казаў не што сыноў было сем, а што старэйшага Сем звалі, у нас яго так завуць». І давай радасна расказваць, што тыя сыны мелі жонак і дзяцей, што ў каўчэг з сабою ўзялі жывёл ад кожнае плоці па пары, ну і выплыў з таго патопу.

      – Але ж ты і хітры, – заўважыў Косцік. – Так спрытна лічбу ў імя перакруціць!

      – Паўловіч – свой хлопец, як бы там ні было, я хацеў яму дапамагчы, а праз такіх дурных Ноевых сыноў мог нуль атрымаць і грызціся з тымі мужыкамі яшчэ цэлую зіму.

      – Твая рацыя. Значыць, усе здалі… А колькі табе яшчэ экзаментаў трэба, каб на ксяндза пайсці?

      – Дзядулька гаворыць, што яшчэ дзевяць.

      – Дзевяць?! Ды ты пасівееш у той навуцы.

      Праз пару гадзін пушча скончылася. Хлопцы выйшлі на адасоблены луг плошчай з добрую валоку. Побач расло колькі подкуравых дубоў. З іншага боку цякла з поўдня на поўнач рака, а за ёю быў сасновы бор са стромкімі дрэвамі, гладкімі, як кажуць, быццам звон.

      – Тая паляна называецца Лапекі, – паведаміў Косцік. – Вунь у той бок, – паказаў ён направа, – выходзіць зімнік да мястэчка, якім твае смалерчукі прыйдуць.

      Да той дарогі яны, аднак, рушылі не адразу – павярнулі ўлева, абышлі паляну па кромцы лесу, ля ракі раздзеліся знізу да пояса, перайшлі ў вядомым Косціку плыткім месцы ўброд і, адзеўшыся, рушылі берагам бору ўправа, набліжаючыся да броду, праз які праходзіў зімнік. Апынуўшыся за адну стаю ад яго, яны ўселіся на сухім беразе рэчкі і пачалі чакаць.

      Раніца была празрыстая, нібыта шкло. Сонца паднялося ўжо над лесам, асвятляючы большую частку паляны і сцяну бору. Пушча, з якой яны прыйшлі, яшчэ драмала ў цені. Над лугам, што пераліваўся кветкамі, з меладычным гудзеннем снавалі пчолкі і пырхалі яркія матылі. На яварах і чароце над рэчкаю блішчэла буйная раса. З берага рака прасвечвала навылёт, і ў вадзе былі відаць маленькія рыбкі-гарэзы, жвір і каменьчыкі на дне. Гладкая плынь выглядала шкляною і цякла ціха, ледзь цурчэла. Часам хіба што плюхала якая большая рыбка, і тады на паверхні з’яўляўся грабеньчык хвалі, шырачыся і слабеючы, як мыльная бурбалка, альбо корань алешыны паказваў сваю лапу – і воднае шкло ізноў моршчылася. Бор напоўніўся СКАЧАТЬ