Надбярэзінцы. Фларыян Чарнышэвіч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Надбярэзінцы - Фларыян Чарнышэвіч страница 11

СКАЧАТЬ у сваім пакоі, праглядаючы сшыткі. Гэта быў шатэн сярэдняга росту гадоў дваццаці пяці. На ім былі шаўровыя боты з бліскучымі халявамі, цёмна-сінія нагавіцы, цёмная кашуля і блакітны рускі пояс з кутасамі. Валасы каротка стрыжаныя вожыкам, твар акуратна паголены, пульхныя рукі.

      – Здраствуйце, гаспадзін учыцель, – павіталіся яны так, як навучыў Садоўскі – чалавек местачковы, ён ведаў расійскія тытулы і звычаі.

      – Здравствуйте, – адказаў настаўнік, падпісаў правераны сшытак і падняў вочы на гасцей. – Што, вучань? Чаму так позна? Урокі ўжо два тыдні ідуць.

      – Не хацелі мы хлопца голым у людзі выводзіць, а пакуль справілі яму ўсё, што належыць, час прайшоў. Дый не ведалі мы, што навука так рана мае пачацца, – патлумачыў Балашэвіч, спрабуючы як найлепей па-расійску казаць.

      – А вы не з мястэчка? – угледзеўся ў іх апратку настаўнік.

      – Не, з хутару, адсюль далёка.

      – Ага. А колькі ж яму гадоў? – дапытліва зірнуў ён на Стаха.

      – Толькі-толькі дзесяць споўнілася.

      Стах не вытрымаў і шмыгануў за бацьку.

      – Ну вот, такі сільны хлопец, а за бацькам хаваецца. Хадзі сюды.

      Балашэвіч за руку падвёў сына да стала.

      – Чаго баішся? – супакоіў Стаха настаўнік, гладзячы па галаве. – Варта смялейшым быць. У мяне ў школе хлопцы ёсць яшчэ меншыя за цябе – і не баяцца. Скажы мне, ты чытаць ужо ўмееш?

      Стах кіўнуў.

      – Чытае, і ўжо нават хутка, – паведаміў бацька.

      – Праўда? На вось прачытай мне адсюль, – паказаў Грывень у падручніку для другога аддзела.

      Стах той урывак прачытаў – ціха, баязліва і не ўсюды правільна ставячы націскі, але бегла.

      – Вельмі добра, маладзец, – пахваліў настаўнік і пацягнуўся па тоўстую кнігу, што ляжала на рагу стала. – Пойдзеш адразу ў другі аддзел. А зваць цябе як?

      – Стась Балашэвіч.

      Па ясным і прыязным дагэтуль твары настаўніка прабегла грымаса.

      – Стась… Добра… Да-да, Стась… – мармытаў ён сабе пад нос, гартаючы старонкі і ўглядаючыся ў некаторыя. – Ведаеце што, панове, – сказаў ён урэшце, – не магу я вашага хлопца прыняць. Ужо зашмат запісалася. Няма месцаў. Чаму ж раней не прыйшлі!

      Ад радасці Стаху хацелася руку настаўніку пацалаваць. Садоўскі з Балашэвічам панура пераглянуліся.

      – Дык, значыць, мы горшыя за рускіх? – прамовіў гарачы норавам Балашэвіч высокім голасам. – У войску аднолькава служым, падаткі тыя самыя плацім, а як у школу – дык месцаў няма. Такая ў вас справядлівасць?

      – Я не магу яго прыняць таму, што вы позна прыйшлі і няма месцаў. Я па нацыянальнасці не дзялю. І палякі ў школе ёсць, і габрэі. Але ўжо запісалася больш як сто вучняў, таму не магу больш прымаць і маю на гэта права.

      Садоўскі хацеў быў сказаць, што адмоўнае рашэнне Грывень прыняў пасля таго, як даведаўся прозвішча хлопчыка, але падумаўшы, хітра падміргнуў СКАЧАТЬ