Надбярэзінцы. Фларыян Чарнышэвіч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Надбярэзінцы - Фларыян Чарнышэвіч страница 13

СКАЧАТЬ лінейка, да дошкі. Давід Драка, дзве лінейкі, да дошкі. Міхаіл Дыра, лінейка, да дошкі. Браніслаў Нядзведскі, дзве лінейкі, да дошкі. Ілёша Салавейчык, дзве лінейкі, да дошкі. Сідар Біклага, тры лінейкі, да дошкі.

      Усіх выкліканых ён паставіў у рад, зняў са сцяны тоўстую дубовую лінейку – спецыяльна для пакаранняў – і кожнага біў па пальцах, падымаў руку і джгаў з размаху. Пяці вучням раздаў належнае, а Біклагу, найстарэйшага па гадах, а значыць, найвялікшага злачынцу, пакінуў на дадатковае пакаранне.

      – Па месцах, аслы, – прыкрыкнуў ён на пакараных і павярнуўся да Біклагі. – Скажы мне, Сідар, як пішацца «белка»?

      – Цераз «яць», гаспадзін учыцель, – прамямліў напалоханы хлопец.

      – Здагадаўся? Што ж ты напісаў цераз «е»? Добра, а як пішацца «елка»?

      – Цераз «яць», гаспадзін учыцель.

      – Цераз «яць»?! То бок ты, тваю маць, чацвёрты год у школу ходзіш, а элементарных словаў не знаеш?! Вот табе! – і адвесіў хлопцу поўху. Потым дадаў па левай шчацэ і яшчэ раз па правай. Лаянка і абразы як з меху сыпаліся, і ён біў Сідара па твары, пакуль у таго юшка носам не пацякла.

      VI. Сутычка з папом

      Вярнуўшыся апоўдні на кватэру, Стах кінуўся апекуну ў ногі з роспачным крыкам:

      – Дзядзечка дарагі, залаты, родны, адвязі мяне дадому! Не пайду я болей у школу. Не змагу. Заб’юць мяне там!

      Садоўскі такім скаргам зусім не здзівіўся і не спытаў, што ж там у школе здарылася. Раззлаваўся, схапіў Стаха за вуха, падвёў да скуранога бізуна, які вісеў на сцяне, і спытаў:

      – Што гэта?

      Стах маўчаў.

      – Я пытаюся, што гэта! – паўтарыў апякун, круцячы Стаху вуха.

      – Плетня, – адказаў той.

      – Запомні: калі ты мне яшчэ толькі пікнеш пра дом, я табе гэтай плетняй усю шкуру перапляту і завяду да настаўніка, каб паправіў. Што хочаш у мяне прасі, усё гавары, але пра дом – ні гуку.

      – Дзядзечка, родненькі, мяне ў школе заб’юць.

      – Як заб’юць, то пахаваем, не бойся.

      Выйсця не было. Ён застаўся і з таго дня ані скардзіўся апекуну, ані хваліўся.

      Першыя пару тыдняў школа была для Стаха сапраўдным пеклам. Ён не ведаў многіх расійскіх выразаў, сваімі адказамі выклікаў смех і, не могучы адважыцца супрацьстаяць нападкам, быў аб’ектам здзекаў і кпінаў усяго класа. Нават некаторыя землякі, паддаўшыся агульнаму меркаванню, глядзелі і гаварылі пра яго з пагардаю, быццам ён і сапраўды быў апошні доўбень.

      Але потым стала лягчэй. Ён вызначыў узровень аднакласнікаў і ўпэўніўся, што разумнейшы за многіх. Гэта яго падбадзёрыла і дадало адвагі. «Ужо ж не горшы за іншых», – думаў ён. Калі вучань, не здольны адказаць настаўніку на простае «пяць на пяць», назваў Стаха шэршнем, хлопец агрызнуўся «аслом». Іншаму, роўнаму па сіле, смаркачу за падножку даў у нос і ўвогуле пачаў плаціць той самай манетай. Некалькі хлопцаў з суседніх лавак, што мелі горшы ад Стахавага розум, захацелі, каб ён у цяжкіх месцах ім падказваў альбо не перашкаджаў спісваць са свайго сшытка, а таму паставіліся да яго прыязна СКАЧАТЬ