1939 год і Беларусь. Забытая вайна. Анатоль Трафімчык
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу 1939 год і Беларусь. Забытая вайна - Анатоль Трафімчык страница 7

СКАЧАТЬ style="font-size:15px;">      Сучасная гістарычная навука Беларусі адносна гэтай праблемы, як і многіх іншых, мае пэўныя здабыткі, якія, аднак, вельмі часта характарызуюцца прынцыповымі супярэчнасцямі. З аднаго боку, захоўваецца залежнасць ад традыцый савецкай гістарыяграфіі. З іншага – патрэбы стварэння нацыянальнай карціны мінулага за чвэрць стагоддзя спарадзілі нямала даследаванняў на тэму савецка-польскай вайны і Рыжскай дамовы, якімі ўведзена ў навуковы зварот шмат новых матэрыялаў і на іх аснове распрацавана нямала новых аспектаў па тэме. Назіраецца паступовая эвалюцыя навуковай думкі.

      Тым не менш стасоўна перыяду развіцця Беларусі 1917–1921 гг. нярэдка даходзіць да парадоксаў: зробленыя канчатковыя высновы могуць канцэптуальна пярэчыць фактам і праведзенаму аналізу. Беларуская гістарычная навука нярэдка далікатнічае, даючы, прыкладам, ацэнку адносінам савецкага кіраўніцтва да станаўлення беларускай дзяржаўнасці як дзеянням цалкам канструктыўным. Гэтую далікатнасць трэба адкінуць – мы маем права на ўласныя падыходы і меркаванні, асабістае асэнсаванне і беларусацэнтрычныя высновы.

      Першая спроба суверэнітэту: Беларуская Народная Рэспубліка

      У свой час шляхам трох падзелаў Рэчы Паспалітай Расійская імперыя атрымала ў свой склад усе этнаграфічныя беларускія землі. Уздым нацыянальнага руху ў Еўропе падчас Першай сусветнай вайны абудзіў многія «падімперскія» народы, даўшы імпульс у кірунку да самавызначэння. Палякі ў сваіх дзеяннях кіраваліся ідэяй Рэчы Паспалітай узору 1772 г. – калі яе суседзі пачалі брутальна ўмешвацца ва ўнутранае жыццё дзяржавы.

      Незалежніцкія тэндэнцыі, праяўленыя нацыянальнай беларускай элітай у 1918 г., мелі аніяк не меншыя падставы. Успомнім, што «Дэкларацыя правоў народаў Расіі» (ад 2 лістапада 1917 г. па ст. ст.) гарантавала нацыям права на вольнае самавызначэнне аж да аддзялення і ўтварэння самастойнай дзяржавы. Расійскае ўладарніцтва на беларускіх землях, якія калісьці з’яўляліся ядром Вялікага княства Літоўскага, de іure ліквідоўвалася, а за іх насельніцтвам прызнавалася права на вырашэнне сваёй долі. Дарэчы, яшчэ летам 1916 г. Ленін катэгарычна не згаджаўся з тымі, хто адмаўляў саспеласць украінскага і беларускага нацыянальных рухаў.

      Выбар народаў былой Рэчы Паспалітай (палякаў, літоўцаў, украінцаў) быў зроблены на карысць самастойнага шляху дзяржаўнага будаўніцтва, што фактычна не пакідала альтэрнатывы беларусам у выпадку жадання самастойна вызначыць свой лёс. Як трапна выказаўся амерыканскі гісторык Тымаці Снайдэр,«у адным думкі польскіх і літоўскіх нацыяналістаў сыходзіліся: польска-літоўская Рэч Паспалітая памерла, і ўсе спробы ўтварыць шматнацыянальную федэрацыю – марныя».

      Пачатак ХХ ст. зусім не прадвяшчаў стварэння беларускай дзяржавы. Адносны спакой, які панаваў у свеце, паралельнічаў балотнаму стану ў сацыяльна-палітычнай сферы на прасторах Беларусі – «Северо-Западного края». Названы «Адраджэннем» уздым беларускага СКАЧАТЬ