1939 год і Беларусь. Забытая вайна. Анатоль Трафімчык
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу 1939 год і Беларусь. Забытая вайна - Анатоль Трафімчык страница 4

СКАЧАТЬ (але яшчэ не меў пэўных стратэгій на будучыню, яны пачалі выкрышталізоўвацца недзе на пераломе 1920–1930-х гг. і мелі на мэце скіраванне германскіх апетытаў на ўсход, г. зн. на Савецкі Саюз).

      • Германія і краіны, якія прайгралі ў Першай сусветнай вайне і сталі ў пэўным сэнсе ізгоямі. У іх адразу зарадзіліся ідэі рэваншызму. Сюды ж можна дадаць краіны, якія тым часам павялічвалі сваю магутнасць і сталі прэтэндаваць на большае значэнне ў геапалітычным кантэксце (Японія, Італія). Палітыкі гэтага шэрагу краін не былі задаволены існай раскладкай сіл у свеце. Але галоўны рэваншыст – Германія – пакуль быў моцна абмежаваны па ўмовах капітуляцыі.

      • СССР. Краіна Саветаў вымушана была сцвярджаць сваё права на існаванне, прарываць палітычную і эканамічную блакаду. З-за камуністычнай дактрыны, якая пужала свет, СССР стаў яшчэ адным ізгоем і быў вымушаны пагадзіцца з існаваннем капіталістычнага акружэння. Але – як думаў спярша Ленін, а пасля і І. Сталін – пагадзіцца толькі часова. Стратэгія была нязменнай: у выніку новай сусветнай вайны, пасварыўшы вядучыя капіталістычныя краіны, аслабіць іх і распаўсюдзіць як мага шырэй сацыялістычны лад.

      Дарэчы, менавіта Ленін адным з першых загаварыў пра магчымасць і верагоднасць Другой сусветнай вайны. Калі стала ясна, што распаўсюджванне сусветнай рэвалюцыі адкладваецца, у канцы 1920 г. ён заявіў:

      «Мы кончили одну полосу войн, мы должны готовиться ко второй; но когда она придет, мы не знаем, и нужно сделать так, чтобы тогда, когда она придет, мы могли быть на высоте».

      Такім чынам, перспектыву найбольш ясна бачылі бальшавікі. Астатнія два асяродкі мелі жаданні, але не канкрэтныя планы і раскладкі. Аморфная, ілюзорная ідэя «светлай будучыні» камуністаў не павінна ўводзіць у зман і ствараць уражанне іх адарванасці ад рэчаіснасці. Савецкія палітыкі глядзелі на свет вачыма рэалістаў, загадзя выпрацоўваючы тактыку і стратэгію дзеяння.

      Беларусь – пляцоўка для вайны: высвятленне адносін паміж новай Польшчай і бальшавікамі

      Польская дзяржаўнасць адсутнічала больш чым стагоддзе: у 1795 г. Расія, Прусія і Аўстрыя канчаткова падзялілі Рэч Паспалітую Абодвух Народаў. Аднак польскі нацыянальны дух не заняпаў – палякі плённа развіваліся ў нацыянальна-культурным плане, не перастаючы марыць аб аднаўленні дзяржаўнасці. Яна сталася магчымай у выніку Першай сусветнай вайны, якая спярша ўгнаіла глебу для сацыялістычных рэвалюцый у Расіі і Германіі, пасля чаго новыя ўлады былі не ў сілах утрымаць многія народы ў іх імкненні да незалежнасці.

      11 лістапада 1918 г. – фактычна адначасова з рэвалюцыяй у Германіі і заканчэннем Першай сусветнай вайны – Польшча абвясціла аб сваёй незалежнасці. Заўважым, што новапаўсталая польская дзяржава называлася «Rzeczpospolita Polska», што ў перакладзе азначае «Польская Рэспубліка», а не ІІ Рэч Паспалітая, як часцей за ўсё называюць міжваенную Польшчу. Межы адноўленай Польшчы ўсталёўваліся Версальскай дамовай. Антанта змагла збольшага СКАЧАТЬ