1939 год і Беларусь. Забытая вайна. Анатоль Трафімчык
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу 1939 год і Беларусь. Забытая вайна - Анатоль Трафімчык страница 6

СКАЧАТЬ бвастрэнне класавай варожасці і дапамогу польскіх пралетарыяў і сялян справе сусветнай рэвалюцыі). Гэтым разам палякі далёка не пайшлі – толькі да Мінска. Але і гэта стала ганебнай плямай для ўсёй бальшавіцкай прапаганды.

      Некаторым лідарам тое паражэнне стрэмкаю засела на дзесяцігоддзі. Сталін таксама прымаў дзейсны ўдзел у кіраванні той праваленай кампаніяй, таму існаванне Польшчы яму муляла да самага верасня 1939 г. Дарэчы, савецкая прапаганда выстаўляла вайну супраць Польшчы як у цэлым выйграную, прызнаючы, аднак, пры гэтым такую загану, як адрыў часткі беларускага і ўкраінскага народаў (што стала адразу выдатным прэтэкстам для ўзнікнення неабходнасці іх аб’яднання – палітыкі, якая прывяла да падзей 1939 г.)

      Між тым ва ўсходняй палітыцы польскага ўрада праяўлялася яўная перавага ўнітарнай канцэпцыі пабудовы дзяржавы. Федэрацыйная канцэпцыя Ю. Пілсудскага губляла моц не толькі з прычыны перавагі яе праціўнікаў, але і ў сілу сваёй канцэптуальнай састарэласці: погляды палкаводца былі звернуты ва ўчарашні дзень, што не давала яму шанцаў на іх рэалізацыю.

      12 кастрычніка 1920 г. знясіленыя баямі бакі падпісалі прэлімінарны (папярэдні) мір. А 18 сакавіка 1921 г. у Рызе была заключана дамова, якая правяла савецка-польскую мяжу па этнічных землях Беларусі і Украіны. Калі гаварыць пра пераможцаў, дык у гэтым супрацьстаянні большы поспех атрымалі палякі. Прынамсі яны выстаялі. Гэта кардынальна разыходзілася з жаданнямі бальшавікоў.

      У верасні 1920 г., пасля правалу наступлення на Варшаву, у палітычнай справаздачы ЦК ІХ Усерасійскай канферэнцыі РКП(б) Ленін прызнаўся не для друку («Я прошу записывать меньше: это не должно попасть в печать»), што наступам на захад яны імкнуліся дапамагчы саветызацыі Літвы і Польшчы:

      «Перед нами встала новая задача. Оборонительный период войны со всемирным империализмом кончился, и мы можем и должны использовать военное положение для начала войны наступательной. <…> Мы будем пробовать теперь на них наступать, чтобы помочь советизации Польши».

      Не атрымалася. Аднак у цэлым Ленін вельмі высока ацэньваў паход на Варшаву:

      «У нас не хватило сил, мы не могли взять Варшаву и добить польских помещиков, белогвардейцев и капиталистов, но наша армия показала всему миру, что Версальский договор не есть такая сила, какой его изображают. <…> Красная Армия показала, что этот Версальский договор не так прочен. После этого Версальского договора наша армия показала, как разоренная Советская страна летом 1920 года была, благодаря этой Красной Армии, в нескольких шагах от полной победы. <…> Красная Армия доказала, что она отвечает на удары, однако у нее не хватило сил на победу в первый год, можно сказать, даже в первый месяц ее мирного строительства. Но за этим первым месяцем мирного строительства последуют годы, и с каждым таким годом она будет становиться в 10 раз более сильной».

      Зрэшты, у хуткім часе Ленін памёр. А ў Сталіна стасоўна паходу на Варшаву былі СКАЧАТЬ