Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега. Людміла Рублеўская
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега - Людміла Рублеўская страница 5

СКАЧАТЬ прыехаць у шыкоўнай карэце без гербаў, якая стаяла ля карчмы. Шляхціц у пабітым моллю футры дакладна быў не з такіх. Напэўна, асабліва важныя госці адпачывалі на другім паверсе, дзе мелася пара пакойчыкаў. Можа, тым гасцям удасца збыць алхіміка? Пранціш, як хлопец сумленны, не супраць быў падшукаць лекару прыстойных гаспадароў. А той малец за столікам пад самай лесвіцай, падобны да “юрысты з палестры”, дробнага чыноўніка, які выконвае чарнавую працу ў судзе, неадменна віж: вунь як прыкідваецца, нібы яму абыякава, што вакол яго гавораць, а сам так і шнырыць бляклымі вачыма, вышукваючы крамолы. Гэтага трэба асцерагацца… Невядома, на каго працуе. 1759 год ад Нараджэння Хрыстова, часіны смутныя, маскоўскія войскі раз’язджаюць па краіне, адны магнаты хаўрусуюцца з расейцамі, другія інтрыгуюць супраць, соймы зрываюцца адзін за адным… У Прусіі вайна, кароль-саксонец уцёк са свайго Дрэздэну ў Варшаву. З уласным народам зладзіць не можа, а да тутэйшага яму й зусім як да сухой ігрушы… Ён нават па-польску, седзячы на польскім троне, не навучыўся гаварыць, не кажучы пра беларускую мову. А суседзі, слабасць уладаў адчуваючы, не супраць зноў прайсціся па ліцвінскіх землях. Бо землі гэтыя – спаконвек на скрыжаванні, здабываюць іх, як філасофскі камень, зацята, стагоддзямі, не шкадуючы сродкаў і жыццяў чалавечых, і калі б з костак і крыві вырасталі белыя дрэвы з чырвоным лісцем, як у бабулінай казцы, дык пушчы й лясы зямлі гэтай нагадвалі б чырвонае мора…

      Пранцысь азірнуўся на Лёдніка: той сядзеў, выпрастаўшы спіну, як быццам рыхтаваўся прымаць іспыты, і нат па баках не глядзеў, і здаваўся ў сваёй чорнай апранасе тут гэткім жа звычным, як гармата на таку. Чарнявая карчмарка, якая сноўгала між сталамі са збанамі піва, як лёгкі чоўнік між чаратоў, падазрона слізганула вачыма па цёмнай фігуры ў куце… Пранціш зразумеў, што трэба пачынаць сваю справу. Сарваў шапку з аблезлым собалем і ўрачыста махнуў ёю, нібы выклікаў бога паўночнага ветру.

      – Шаноўнае панства! Толькі сёння, праездам у Парыж з Лемберку – вядомы лекар пан Баўтрамеюс Лёднік, майстар ацаленняў, знаны алхімік і зоркавед, які лячыў каралёў ды князёў. Любую хваробу ён пазнае і лекі ад яе прызначыць! Мяне ацаліў за адзін дзень ад самай акрутнай ліхаманкі! Усяго тры шэлегі за кансультацыю!

      Лёднік падціснуў вусны, быццам яго абзывалі шыбенікам, але есці, відаць, хацеў і ён, таму дастаў з кішэняў сваёй упэцканай чорнай світкі паперкі і аловак і паклаў перад сабой на стол, рыхтуючыся выпісваць рэцэпты.

      – Пане-браце, а ад нарываў у горле пан лекар дапаможа? – насцярожана папытаўся стары шляхцюк, адсунуўшы келіх піва.

      – Ад усяго! – упэўнена сцвердзіў Пранціш. – Тры шэлегі!

      Да заезжага эскулапа пацягнуліся кліенты. За старым шляхцюком, які, відаць, усё яшчэ замест шкарпэтак загадваў насыпаць у свае боты нацярушаную салому – гульцы ў косткі, за імі – чорнабароды рамізнік, у якога круціла рукі перад дажджом, тады – дзве кабеты-кухаркі… Нават сімпатычная карчмарачка доўга сядзела перад алхімікам, СКАЧАТЬ