Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега. Людміла Рублеўская
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега - Людміла Рублеўская страница 4

СКАЧАТЬ адыходзіць ад палаючага тыглю, калі нельга перарываць справу. Бутрым паступова перастаў лекаваць нават самых багатых кліентаў. І ўрэшце заклаў аднаму з іх – пану Агалінскаму – апошняе, што меў: сябе самога, паабяцаўшы, што вось-вось зможа ператвараць жалеза і волава ў самае чыстае на свеце золата, і тады расплоціцца з панам з лішкам. А іначай будзе служыць яму да скону.

      Агалінскі чакаў цэлы год. Урэшце золата збліснула ў вугалях тыглю… Але калі пан усвядоміў, колькі будзе каштаваць адна манета з такога штучнага золата, і колькі гадоў трэба збіраць на яе бліскучы метал – уз’ятрыўся і запатрабаваў доўг. І Лёднік перастаў быць вольным чалавекам.

      У жаху Бутрым азірнуўся на свой лёс… І зразумеў, што гэта – Божае пакаранне. Ён даў сабе слова, што больш ніколі не пойдзе супраць Божага промыслу, не стане не толькі займацца алхіміяй, але й нават складаць гараскопы, назаўсёды адрачэцца ад чараўніцтва і гадання.

      Пану Агалінскаму гэтыя перамены дужа не спадабаліся. Выходзіла, што не толькі золата, але й прадказанняў паводле зорак ад Бутрыма не дачакацца. Агалінскі пагразіўся, што аддасць упартага зоркаведа служыць на стайню. Але раскаяны алхімік толькі нудзіў пра Божую волю і грэх чарадзейства, чытаў каноны святому Кіпрыяну, які калісьці ўласныя магічныя кнігі спаліў, і ніякія ўгаворы, нават па скабах ды па спіне, на яго не дзейнічалі. А паколькі знаўцам атрутаў разнастайных Лёднік быў выбітным, у здольнасці да сурокаў ды чорных замоваў яго таксама моцна падазравалі, дык Агалінскі пачаў баяцца кусок у горла класці. Тады і дэкляраваў пан на гарачую галаву, што прадасць бескарыснага даўжніка першаму ж мінаку на гэтай дарозе. Вось і атрымалася тое, што атрымалася…

      Пранціш хуценька прыкінуў: каб у карчме ягоны слуга пачаў складаць за грошы гараскопы, можна было б някепска зарабіць… Хто ж не хоча зазірнуць у будучыню! Нават Пранцішаў бацька, п’янтос і буяш, на кожнае вялікае свята замаўляў сабе прадказанне ў аптэкара з бліжэйшага мястэчка, які падрабляў зоркаведам. Але ж калі гэты ўпарты Лёднік астралогію адрынуў, можна скарыстаць ягоныя іншыя ўменні…

      – Слухай, Бутрым, а ты навукі лекарскай не забыўся?

      Алхімік пагардліва хмыкнуў.

      – А што, пан расхварэўся?

      – Не дачакаешся! А вось у карчме, куды мы прыйдзем, хворыя абавязкова знойдуцца. Грошай і заробім! Толькі вось што… – Пранціш у роздуме ўскалмаціў русявы чуб, які выбіваўся з-пад шапкі, нібыта мала прарабіў тае работы вецер. – Хто ж паверыць, што славуты доктар – слуга шкаляра… Каб да цябе пацыенты пайшлі, трэба важнасці напусціць. Ты, галоўнае, маўчы і рэцэпты паразумней ды падзіўней выпісвай на лаціне. А я сам усё скажу.

      Бутрым змрочна акінуў позіркам жвавую постаць свайго гаспадара, зазірнуў у ягоныя блакітныя вочы, гэткія сумленныя, што хацелася адразу абмацаць свае кішэні, і тужліва ўздыхнуў.

      – Нешта прадказвае мне, СКАЧАТЬ